6 траўня 2024, панядзелак, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронцам Курапатаў прыходзяць «лісты шчасця»

4
Абаронцам Курапатаў прыходзяць «лісты шчасця»
ФОТА: «Радыё Свабода»

Удзельнікі мірнай акцыі 9 верасня атрымалі пратаколы.

«Лісты шчасця» па пошце атрымалі рэжысёрка і актывістка Вольга Нікалайчык, мастак Аляксей Марачкін, актывісты Валер Мазынскі, Віталь Рымашэўскі, Алена Таўстая, Ганна Шапуцька, Дзяніс Івашын, Таццяна Севярынец. Пра гэта паведамляе «Новы час».

«За 9 верасня за масавы сход у Курапатах - пратакол, Бараўлянскі РАУС», - напісала ў сваім «Фэйсбуку» 25 верасня Вольга Нікалайчык.

ФОТА: АЛЕНЫ ЛЯШКЕВІЧ

«Сябры, каму прыйшлі пратаколы за ўдзел ва ўзмоцненай Курапацкай вахце 2018/09/09, паведамляйце ў каментарах, - звярнулася да сваіх падпісчыкаў 26 верасня Ганна Шапуцька. - Пакуль мы ведаем, што пратаколы (калі гэтыя паперкі так можна назваць) па пошце атрымалі Івашын Дзяніс, Нікалайчык Вольга, Марачкін Аляксей, Мазынскі Валер, Рымашэўскі Віталь, Таўстая Алена, Шапуцька Ганна...»

Удакладняецца, што ўдзельнікаў сходу хочуць прыцягнуць да адказнасці паводле артыкула 23:34 («парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).

Нагадаем, 9 верасня ў Курапатах прайшоў мірны сход, удзельнікі якога выказалі свой пратэст супраць працы рэстарацыі «Паедзем, паядзім», збіралі подпісы за яго закрыццё і запісваліся на вахту.

ФОТА: ПЦ «Вясна»
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках