6 траўня 2024, панядзелак, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта адна з самых маштабных фінансавых пірамід»

3
«Гэта адна з самых маштабных фінансавых пірамід»
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Расейскі Цэнтрабанк усумніўся ў інвестплатформе, «зародкі» якой ёсць і ў Беларусі.

Цэнтрабанк Расейскай Федэрацыі накіраваў у Генпракуратуру і МУС інфармацыю аб дзейнасці групы кампаній «Кэшберы», убачыўшы ў ёй прыкметы фінансавай піраміды, піша onliner.by.

«Кэшберы» пазіцыянуе сябе як крэдытная і інвестыцыйная платформа, прапаноўваючы інвестарам прыбытковасць да 550% гадавых. Група кампаній прыцягвае грошы ў рублях і крыптавалюце, але пры гэтым, паводле звестак Цэнтрабанка, не вядзе рэальнай эканамічнай дзейнасці.

Паводле інфармацыі рэгулятара, «Кэшберы» ўдалося ўцягнуць у сваю дзейнасць некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. «Гэта адна з самых маштабных фінансавых пірамід, якую мы выявілі за апошнія гады, яна разгарнула сваю дзейнасць у многіх рэгіёнах, практычна ва ўсёй краіне. Мы ўважаем за неабходнае папярэдзіць грамадзянаў пра рызыкі, звязаныя з укладаннем грошай у гэты «праект», каб паменшыць іх магчымую шкоду», - цытуе словы дырэктара дэпартамента процідзеяння нядобрасумленным практыкам ЦБ Валерыя Ляха выданне «Медуза».

За паўтара года існавання «Кэшберы» паспеў адзначыцца і на прасторах нашай радзімы - у адной з сацсетак ёсць нешматлікая «профільная» група. Патэнцыйных інвестараў прыцягваюць дзіўнымі магчымасцямі: «Калі ў вас мала вольнага часу - проста адкрыйце дэпазіт і атрымлівайце кожны дзень налiчэнні! Калі ў вас актыўная пазіцыя і ёсць вольны час - дзяліцеся інфармацыяй аб кампаніі і атрымлівайце шыкоўныя ўзнагароджанні ў дадатак да пасіўных налічэнняў! Калі вы жадаеце развівацца - наведвайце бізнэс-форумы кампаніі! «Кэшберы» - гэта вельмі моцная інвестыцыйная кампанія, якая дакладна прывядзе вас да дасягнення мэты! Далучайцеся да моцнай, паспяховай кампаніі!»

Нядаўна босы кампаніі праводзілі акцыю: «тром новым інвестарам, якія зрабілі ўнёсак паводле тарыфу «Прэм'ер» пойдзе бонусам сертыфікат..на 1000 тысячу рублёў вам на рахунак у кабінет для стварэння Інвестыцыі на тарыф «Лакшэры» пад 0,8% на дзень! А гэта 8 рублёў на дзень, 56 на тыдзень, 240 на месяц!!! Усе інвестыцыі працуюць 400 дзён! Паспейце атрымаць свой падарунак!» (Арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя).

Характэрна, што 15 жніўня на YouTube быў размешчаны ролік ад асобы лідара кампаніі Артура Варданяна, які тлумачыў, «каму выгадна паліваць «Кэшберы» брудам». А ўжо сёння за арганізацыю ўзяліся не толькі «тролі і нядобразычліўцы», але і дзяржорганы.

У Беларусі «Кэшберы» не паспеў моцна раскруціцца: на навіны супольнасці падпісаныя ўсяго 526 чалавек, у асноўным - маладыя ды раннія.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках