6 траўня 2024, панядзелак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст з Горадні: Міліцыянты сфальсіфікавалі пратакол

4
Актывіст з Горадні: Міліцыянты сфальсіфікавалі пратакол

Мікалай Салянік чакае разгляду касацыйнай скаргі.

Актывіст з Горадні Мікалай Салянік падаў касацыйную скаргу на пастанову суддзі Алены Пятровай, якая аштрафавала яго на 5 базавых адзінак, што складае 122 рублі 50 капеек, паведамляе гарадзенская «Вясна».

4 верасня гэтага года на падставе артыкула 17.1 КаАП у судзе Ленінскага раёна Алена Пятрова прызнала Саляніка вінаватым. Пастановай было вызначана, што Мікалай Салянік нібыта 5 ліпеня 2018 года «брыдкасловіў», «крычаў» і «хацеў біцца з медыцынскім персаналам».

Мікалай Салянік у скарзе даводзіць, што пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое ён нібыта ўчыніў, сфальсіфікаваны супрацоўнікамі міліцыі. Напраўду ў той час, калі ён ляжаў у лякарні, супрацоўнікі міліцыі фактычна скралі ягоныя рэчы - паласатую робу, у якой ён хацеў правесці флэшмоб. Салянік таксама сцвярджае, што ў гэтай робе была значная сума грошай.

Разгляд касацыйнай скаргі Мікалая Саляніка адбудзецца ў абласным судзе 9 кастрычніка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках