6 траўня 2024, панядзелак, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадары ЕЗ зацвердзілі новы механізм санкцый за выкарыстанне хімічнай зброі

Амбасадары ЕЗ зацвердзілі новы механізм санкцый за выкарыстанне хімічнай зброі

Пастанова звязаная з атручваннем Сяргея Скрыпаля.

Амбасадары 28 краін Еўрапейскага Звязу зацвердзілі новы механізм увядзення санкцый за ўжыванне хімічнай зброі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода» ў Брусэлі Рыкарда Ёзвіяк. З ягоных слоў, такая пастанова звязаная з меркаваным дачыненнем Расеі да атручвання былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля на тэрыторыі Вялікай Брытаніі. Следства прыйшло да высновы, што пры нападзе выкарыстоўвалася нервова-паралітычная атрута «Навічок».

Новы санкцыйны рэжым дазволіць Еўразвязу хутчэй уводзіць абмежаванні ў дачыненні да кожнай асобы, па-за залежнасцю ад грамадзянства. Гаворка ідзе пра замарожванне банкаўскіх рахункаў і забарону на ўезд у краіны ЕЗ. Каго менавіта ўнясуць у чорны спіс, пакуль невядома.

У жніўні Злучаныя Штаты ўвялі супраць Масквы першы раунд санкцый паводле закона ад 1991 года. Ён прадугледжвае ўжыванне захадаў у дачыненні да дзяржаў, якія выкарыстоўваюць хімічную зброю. Вашынгтон і многія заходнія краіны падтрымалі высновы Лондана аб тым, што менавіта расейская выведка атруціла Сяргея і Юлію Скрыпаль у брытанскім горадзе Солсберы. У лістападзе чакаецца другі раунд санкцый супраць Расеі, бо яна адмовілася гарантаваць невыкарыстанне хімзброі і дапусціць міжнародных назіральнікаў у свае лабараторыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках