6 траўня 2024, панядзелак, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзевяцігадовая жыхарка Светлагорска атрымала карону на конкурсе прыгажосці ў Гішпаніі

4
Дзевяцігадовая жыхарка Светлагорска атрымала карону на конкурсе прыгажосці ў Гішпаніі
АЛЕКСАНДРЫНА АСКЕРКА

За права стаць найлепшай мадэллю Еўропы спаборнічалі больш за 560 удзельнікаў з 14 краін свету.

Юная мадэль Александрына Аскерка прывезла карону і дыплом з прэстыжнага міжнароднага конкурсу прыгажосці The best models of Europe, які праходзіў у пачатку верасня ў Лорэт-дэ-Мар (Гішпанія), паведамляюць «Светлагорскія навіны».

- Варта адзначыць, што за права стаць найлепшай мадэллю Еўропы ў розных узроставых катэгорыях спаборнічалі больш за 560 удзельнікаў з 14 краін свету, - распавядае мама Александрыны - Вікторыя Аскерка.

На конкурсе першыя 5 месцаў з'яўляюцца прызавымі. У фінале ў намінацыі International - самай прэстыжнай намінацыі конкурсу - прызавыя месцы дасталіся прыгажуням з беларускай дэлегацыі, сярод якіх - і самая юная з іх, дзевяцігадовая Александрына Аскерка, навучэнка светлагорскай гімназіі. Ганаровым 3 месцам і дыпломам у катэгорыі Teens яна папоўніла скарбонку сваіх дасягненняў.

Са слоўх мамы, ідэя заняцца мадэлінгам з'явілася гады два таму, калі яна выпадкова ў інтэрнэце наткнулася на аб'яву аб кастынгу ў мадэльным агенцтве ў Жлобіне. Цягам некалькіх гадоў дзяўчынка актыўна займалася ў агенцтве, удзельнічала ў паказах рознага ўзроўню. І вось ён - жаданы і крыху нечаканы для Александрыны поспех на прэстыжным конкурсе The Best Model of Europe!

- Шчыра кажучы, не верылі, што зможам паспрабаваць свае сілы непасрэдна на конкурсе прыгажосці, - кажа Вікторыя.

Паводле яе слоў, каб узяць удзел у The Best Model of Europe, яны спачатку адправілі свае фатаграфіі для ўдзелу ў адборы, а затым прайшлі закрыты кастынг у Менску. Пасля адбору ў фінал конкурсу ў Гішпаніі выйшлі ўсяго 11 чалавек, Александрына – сярод іх.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках