6 траўня 2024, панядзелак, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У магілёўскім універсітэце «зазываюць» на канферэнцыю ў «ДНР»

6
У магілёўскім універсітэце «зазываюць» на канферэнцыю ў «ДНР»
ФОТА: DONMAN.DONNTU.ORG

Дэканат «адмахваецца» ад дачынення да такіх мерапрыемстваў.

На інфармацыйным стэндзе Факультэта замежных моў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта з'явілася аб'ява з прапановай паўдзельнічаць у канферэнцыі «Данецкай Рэспубліканскай Малой Акадэміі Навук вучнёўскай моладзі». Мерапрыемства пройдзе 10 лістапада ў Данецку.

На яго запрашаюць студэнтаў з так званых «ДНР», «ЛНР», «ПМР», а таксама студэнтаў з Расеі і краін «блізкага замежжа», паведамляе «Еўрарадыё».

«Гэта ў прынцыпе не наша мерапрыемства, - адказваюць у дэканаце. - Можна ўсё што заўгодна сфатаграфаваць і напісаць. Па фота не відаць, наш гэта стэнд ці не. Ніякага дачынення да гэтага мерапрыемства або да «ДНР» мы не маем. Мы бачылі гэтую фатаграфію, але нашы студэнты ў такіх мерапрыемстваў не ўдзельнічаюць».

Ва ўніверсітэце дадаюць, што доступ да рэкламных стэндаў свабодны, і не выключаюць, што аб'ява - проста студэнцкі жарт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках