6 траўня 2024, панядзелак, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятра Вярзілава выпісалі са шпіталя ў Нямеччыне

1
Пятра Вярзілава выпісалі са шпіталя ў Нямеччыне
Пятро Вярзілаў

Раней паліцыя Берліна ўзяла яго пад ахову праз магчымае сачэнне.

Выдаўца расейскага інтэрнэт-СМІ «Медиазона» Пятра Вярзілава выпісалі са шпіталя, паведаміла ў сераду, 26 кастрычніка, удзельніца групы Pussy Riot Надзея Талаконнікава. «Пеця ў парадку і яго выпісваюць, праўда, зрэнкі дагэтуль сподкамі», - напісала Талаконнікава ў сваім Twitter, паведамляе «Нямецкая хваля».

Пятро Вярзілаў быў шпіталізаваны ў Маскве 11 верасня, затым яго перавялі ў рэанімацыю НДІ ім. Скліфасоўскага ў цяжкім стане, а 15 верасня ён быў дастаўлены на лячэнне ў Берлін.

Лекары клінікі Charite, дзе Вярзілаў праходзіць курс лячэння, пацвердзілі версію пра інтаксікацыю, але нямецкія медыкі пакуль не могуць назваць субстанцыю, якая выклікала атручванне.

Берлінская паліцыя ўзяла Вярзілава пад ахову праз магчымае сачэнне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках