6 траўня 2024, панядзелак, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікаў БелаПАН масава выклікаюць на допыты паводле «справы БелТА»

1
Супрацоўнікаў БелаПАН масава выклікаюць на допыты паводле «справы БелТА»

Паводле «справы БелТА» ўлады пераследуюць дзесяць журналістаў.

У якасці сведак паводле «справе БелТА» на 27 верасня ў Следчы камітэт выкліканыя Дзмітрый Наважылаў і Раман Салікаў. У гэты ж дзень на допыт выклікалі падазраваную ў справе Таццяну Каравянкову. 28 верасня на допыт пойдзе яшчэ адна падазраваная ў справе - галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Ляўшына, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Сведкамі паводле справы на допытах на гэтым тыдні пабывалі таксама журналісты інфармагенцтва Каралевіч і Аляксей Аляксандраў. На мінулым тыдні, 21 верасня, на допыт выклікалі рэдактара Андрэя Сераду.

Як паведамлялася раней, паводле «справы БелТА» падазраванымі праходзяць дзесяць журналістаў. Іх падазраюць у несанкцыянаваным доступе да платнай падпіскі стужкі навін дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Як паведамляла прэс-служба Следчага камітэта, гэтыя дзеянні прычынілі істотную шкоду і падарвалі дзелавую рэпутацыю БелТА.

У межах крымінальнай справы следчыя правялі ператрусы ў рэдакцыях БелаПАН і tut.by. Некаторыя журналісты і рэдактары былі затрыманыя і правялі некалькі дзён у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. 27 жніўня большасці з іх быў забаронены выезд з Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках