6 траўня 2024, панядзелак, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзіная партыя, або чарговы самападман

1
Адзіная партыя, або чарговы самападман
ВІТАЛІЙ ПОРТНІКАЎ

Калі расейскі рэжым абрынецца, гэтай краіне таксама давядзецца прайсці праз татальнае ачышчэнне.

У РФ існуе адна і тая ж партыя, для трываласці падзеленая на некалькі груп, піша Віталь Портнікаў для espreso.tv.

Пасля правалу кандыдатаў расейскай "партыі ўлады" ў другім туры рэгіянальных губернатарскіх выбараў многія назіральнікі пачынаюць казаць ледзь не пра крызіс расейскага рэжыму, заканчэнне "сацыяльнай дамовы" Пуціна і ягоных падначаленых, канфлікт вакол пенсійнай рэформы. Аднак такое ўспрыманне вынікаў выбараў - чарговы самападман.

Пуцін пачынаў сваю кар'еру чэкіста ў ГДР і выбудаваў палітычную сістэму Расеі паводле ўзору і падабенстве ўсходняй Нямеччыны. У ГДР таксама было некалькі палітычных партый. Больш за тое, у "парламенце" ГДР, Народнай палаце, "партыя ўлады" САПГ нават не мела большасці галасоў. Што не перашкаджала САПГ кіраваць краінай цягам некалькіх дзесяцігоддзяў.

У Расеі тая ж самая палітычная сістэма. "Адзіная Расія", "Справядлівая Расія", КПРФ, ЛДПР - гэта адна і тая ж партыя, для трываласці падзеленая на некалькі груп. Галоўнае, што аб'ядноўвае гэтыя групы - іх сувязь з расейскай мафіяй і спецслужбамі. Фармаванне гэтай сістэмы пачалося нават не за Пуціным, а за ягоным папярэднікам Барысам Ельцыным. У 1993 годзе, пасля расстрэлу расейскімі войскамі будынка парламента, на пазачарговых выбарах перамагла ЛДПР Жырыноўскага. Дэмакраты тады ўсклікалі "Расея! Ты здурнела!". А на справе Жырыноўскі выявіўся лаяльным партнёрам Ельцына.

Для таго, каб КПРФ або камуністы праявілі самастойнасць, неабходны маштабны палітычны крызіс у Расеі - знікненне "Адзінай Расеі", Пуціна, Мядзведзева, расфармаванне ФСБ і ГРУ і абнародаванне іх архіваў. Так было ў ГДР пасля краху сацыялізму.

Партыі-хаўрусніцы САПГ тады адхілілі камуністаў ад улады і сфармавалі свой урад. Але ўсё адно не ўтрымаліся ў палітыцы, бо архівы спецслужбаў не былі знішчаныя і выявілася, што ўсе кіраўнікі гэтых партый - супрацоўнікі або агенты спецслужбаў. А потым выявілася, што агенты спецслужбаў былі і сярод іх пераемнікаў з лагера дысідэнтаў - тых, каго рыхтавалі "на ўсялякі выпадак", калі сістэма абрынецца. Так што палітыку пакінулі і апошні генеральны сакратар ЦК САПГ Эган Крэнц, і першы некамуністычны старшыня Дзяржсавета ГДР з шэрагаў партыі-сатэліта Манфрэд Гёрл, і першы некамуністычны прэм'ер ГДР, былы апанент сістэмы Лотар дэ Мэзьер.

Калі расейскі рэжым абрынецца, гэтай краіне таксама давядзецца прайсці праз татальнае ачышчэнне і ізаляцыю "сексотаў" ад палітычнага жыцця ў краіне. У сучаснай Расеі гэтых «сексотаў» не менш, чым ГДР, іх прысутнасцю даслоўна прасякнутая і ўлада, і сістэмная апазіцыя, і несістэмная апазіцыя, і прапаганда, і дэмакратычная журналістыка, і бізнэс. Расея і Лубянка - гэта сінонімы.

І калі Лубянка захавае ўладу над суседняй краінай, не мае ніякага значэння, каго яна абвесціць заўтра сваім "наглядчыкам" - Пуціна, Мядзведзева, Жырыноўскага ці Навальнага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках