6 траўня 2024, панядзелак, 0:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Netflix выпусціць серыю фільмаў пра легендарных музыкаў

Netflix выпусціць серыю фільмаў пра легендарных музыкаў
БОБ МАРЛІ

Кожная з васьмі серый будзе прысвечаная аднаму музыку.

Стрымінгавы сэрвіс Netflix ужо даўно скарыў сэрцы гледачоў сваімі праектамі, цяпер анансаваў выхад новага дакументальнага праекта «ReMastered», піша segodnya.ua.

Паводле інфармацыі Pitchfork, серыя фільмаў раскажа пра легендарных музыкаў, сярод якіх Боб Марлі, Джоні Кэш, Джэм-Мастэр Джэй (Джэйсан Уільям Мізэл), Сэм Кук, Роберт Джонсан і іншыя выканаўцы – цяпер нябожчыкі.

Адзначым, што фільмы будуць выходзіць на Netflix штомесяц, пачынаючы з 12 кастрычніка 2018 года. Кожная з васьмі серый будзе прысвечаная аднаму музыку, і прадусары праекта абяцаюць распавесці шмат невядомых фактаў з іх жыцця.

Здымаць дакументальна-музычныя гісторыі запрошаныя некалькі рэжысёраў: Кіеф Давідсон, Барбара Копл, Сара Доса, Браян Аякс, Сцюарт Сэндэр, Б. Дж. Перлмут, Кэлі Дуан, Сэм Кульман.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках