29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадусар: Фільм Дар'і Жук вылучаны на «Оскар» - гэта дакладна

Прадусар: Фільм Дар'і Жук вылучаны на «Оскар» - гэта дакладна
ФОТА: Кадры З ФІЛЬМА «ХРУСТАЛЬ»

Валерый Дмітрачэнка развеяў усе чуткі вакол кінастужкі.

Прадзюсер фільма «Хрусталь» Валерый Дмітрачэнка выказаўся з нагоды чутак пра тое, што ў стужкі з'явіўся канкурэнт на «Оскар»: ім нібыта стала ваенная стужка «Пёс Руды», якую зняла каманда нашумелага ў свой час ідэалагічна правільнага баевіка «Мы, браты». Прадусар кажа, што «Хрусталь» афіцыйна вылучаны на «Оскар», а ўсё астатняе - «дзіўны ўкід», паведамляе «Еўрарадыё».

«Тое, што фільм Дар'і Жук вылучаны нашай краінай на «Оскар» - гэта дакладная інфармацыя. Я не ведаю, з чаго раптам паўстаў у гэтай гісторыі «Пёс Руды». Мяркую, што гэта дзіўны ўкід, бо да заканчэння прыняцця заявак на «Оскар» застаецца пяць дзён. Мы не разглядалі ніякія дакументы і не глядзелі фільм», - кажа Валерый Дмітрачэнка, які да ўсяго з'яўляецца сябрам беларускага оскараўскага камітэта.

Фільм «Хрусталь» цяпер можна паглядзець у беларускім пракаце. На сёння яго паглядзелі 25 тысяч чалавек. Стужка актыўна ездзіць на фестывалі. Нядаўна «Хрусталь» заслужыў гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Алматы і перамог на Адэскім.

Валерий Дмитроченко и Дарья Жук
Фото: Belmir.by
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках