6 траўня 2024, панядзелак, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве адмовіліся сустракацца з кіраўніцтвам Ізраіля ў справе Іл-20

2
У Маскве адмовіліся сустракацца з кіраўніцтвам Ізраіля ў справе Іл-20
ФОТА: REUTERS

Крэмль правакуе новы віток канфлікту.

У расейскім кіраўніцтве адмовіліся правесці сустрэчу з міністрам абароны Авігдорам Ліберманам і прэм'ер-міністрам Біньямінам Нетаньяху пасля інцыдэнту з Іл-20. Замест гэтага ў Маскве аддалі перавагу прыняць ізраільскую дэлегацыю ніжэйшага ўзроўню на чале з камандуючым ВПС. Пра гэта паведамляе ў сераду газета Haaretz са спасылкай на крыніцы, паведамляе svoboda.org.

Сярод высокапастаўленых асоб, якія Ізраіль прапаноўваў накіраваць у Расею, былі таксама кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі Мэір Бэн-Шабат, прадстаўнікі Арміі абароны Ізраіля і яе Генштаба. Масква, аднак, адпрэчыла такую прапанову, спаслаўшыся на жаданне развязаць пытанне «на прафесійным узроўні» паміж вайскоўцамі.

20 верасня камандуючы ВПС Ізраіля генерал-маёр Амікам Норкін прывёз у Маскву звесткі, якія, на думку ізраільскага боку, даказвалі невінаватасць Ізраіля ў катастрофе Іл-20. Ізраільскі бок ускладае віну на сілы сірыйскага прэзідэнта Башара Асада і Іран, аб'екты якога Ізраіль атакаваў у ноч гібелі расейскага самалёта-выведніка.

Масква адмовілася прызнаваць ізраільскі даклад і ў панядзелак абвясціла пра пастаўкі ў Сірыю больш сучасных зенітных комплексаў С-300, якія, з яе слоў, закліканы прадухіліць паўтор сітуацыі з Іл-20. Нягледзячы на гэта, напярэдадні вайсковае ведамства Ізраіля заявіла, што працягне аперацыі ў Сірыі, аднак запэўніла, што будзе і далей каардынаваць свае дзеянні з Расеяй.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках