6 траўня 2024, панядзелак, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліквідатар з Калінкавічаў: Я пратэставаў і буду пратэставаць супраць такога «парадку»

3
Ліквідатар з Калінкавічаў: Я пратэставаў і буду пратэставаць супраць такога «парадку»
ВАСІЛЬ СІЛІВЕРСТ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Учора ў беларусаў забралі льготы, а сёння забараняюць пра гэта казаць.

Калінкавіцкі райвыканкам забараніў ліквідатару-чарнобыльцу Васілю Сіліверсту правесці ў наступную суботу, 29 верасня пікет, падчас якога той хацеў прыцягнуць увагу да праблем ліквідатараў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, паведамляе «Гомельская весна».

Намеснік старшыні райвыканкама Валянцін Васюта знайшоў фармальную зачэпку для адмовы: не заключаны дамовы з міліцыяй, бальніцай і жыллёва-камунальнай гаспадаркай. Акрамя таго, пікет быў заяўлены ў скверы на скрыжаванні вуліц Піянерскай і Куйбышава ў Калінкавічах, у той час як адзіна дазволеным месцам у райцэнтры з'яўляецца стадыён «Спартак».

Васіль Сіліверст кажа, што хацеў публічна звярнуць увагу гараджан на адсутнасць у краіне для ліквідатараў сацыяльных ільгот і сацыяльнага забеспячэння, медыцынскага абслугоўвання, нізкі ўзровень пенсій.

«Яны ўчора забралі льготы у чарнобыльцаў, а сёння забараняюць пра гэта казаць! Я пратэставаў і буду пратэставаць супраць такога парадку. Наша прапанова выдаць кнігу памяці пра ліквідатараў Чарнобыльскай АЭС, жыхароў Калінкавіцкага раёна таксама не знайшла разумення з боку ўладаў. Улада пакінула чарнобыльцаў на выжыванне», - заяўляе ліквідатар.

Васіль Сіліверст распавёў, як 88-м годзе яго, афіцэра запасу, абсалютна здаровага 30-гадовага мужчыну прызвалі на спецзборы і адправілі ў Чарнобыль. Пасля паўгода службы пачаліся праблемы са зрокам. Потым села сэрца. Пачаліся паталагічныя змены ў шчытападобнай залозе. Сышоў здаровым, а праз паўгода вярнуўся інвалідам.

«Два інфаркты, катаракта, хворая шчытападобная залоза - і лекары мяне спрабуюць пераканаць, што няма ніякай сувязі з Чарнобылем! Некалькі гадоў таму я нават галадоўку абвяшчаў, але нас, чарнобыльскіх ліквідатараў улада не чуе», - абураецца ён.

Адмову ў пікетаванні ліквідатар сёння абскардзіў у судзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках