24 красавiка 2024, Серада, 13:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Косаўскім палацы знайшлі скарб

У Косаўскім палацы знайшлі скарб

Магчыма, знойдзеныя артэфакты папоўняць экспазіцыю палаца.

Падчас рэканструкцыі Косаўскага палаца знойдзеныя гістарычныя артэфакты: куфар з кнігай і манетамі, паведаміў карэспандэнту БелТА галоўны спецыяліст упраўлення культуры Берасцейскага аблвыканкама Арцём Брухан. Невялікі куфар пецярбуржскай фірмы знойдзены будаўнікамі падчас пракладкі камунікацый. Увесь працэс праходзіў пад наглядам археолага. Знаходку атрымалася адкрыць. Унутры ляжала кніга і некалькі манет пачатку ХХ стагоддзя.

«Кніга ў дрэнным стане. Яе змясцілі ў спецыяльны маразільнік, каб яна не разбурылася. Чакаем прыезду прафесара з Нацыянальнай бібліятэкі, каб ён яе забраў і паспрабаваў адрэстаўраваць. Таксама ў скрыні былі манеты 1906-1907 гадоў», - распавёў Арцём Брухан. Магчыма, знойдзеныя артэфакты папоўняць экспазіцыю палаца.

Рэканструкцыя Косаўскага палаца пачалася ў 2008 годзе. У лістападзе 2017-га там адкрылася часовая музейная экспазіцыя. Госці могуць наведаць 5 залаў. Прадстаўлены матэрыялы пра Косава і ваколіцы, род Пуслоўскіх, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак экспанаты. Наведвальнікам таксама прапануюць даведацца пра асаблівасці рэстаўрацыі аб'екта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках