6 траўня 2024, панядзелак, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Трамп назваў у ААН палякаў вялікім народам

Дональд Трамп назваў у ААН палякаў вялікім народам
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: PAP/RADEK PIETRUSZKA

Прэзідэнт ЗША паставіў у прыклад імкненне Польшчы да суверэнітэту і незалежнасці.

Кіраўнік кабінета прэзідэнта Польшчы міністр Кшыштаф Шчарскі выказаў задавальненне, што падчас выступу на форуме Генеральнай Асамблеі ААН, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп тры разы згадаў Польшчу ў станоўчым кантэксце. Са слоў міністра Шчарскага, гэта сведчыць аб узрослым значэнні Польшчы на міжнародным узроўні, паведамляе «Радыё Польшча».

У сваім паўгадзінным выступе прэзідэнт Трамп, нагадаў, што ў мінулым годзе ён наведаў Варшаву, пахваліў Польшчу за імкненне да набыцця энэргетычнай незалежнасці і дыверсіфікацыю крыніц паставак нафты і газу. Прэзідэнт ЗША назваў палякаў «вялікім народам», які бароніць сваю свабоду і суверэнітэт. Акрамя Польшчы амерыканскі прэзідэнт у якасці галоўных хаўруснікаў ЗША назваў Ізраіль, Саудаўскую Арабію ды Індыю.

«Калі падчас глабальнай сустрэчы адзін з сусветных лідараў згадвае некалькі краін і сярод іх Польшчу, то гэта вельмі важны палітычны сігнал», - сказаў міністр Кшыштаф Шчарскі.

Кіраўнік кабінета прэзідэнта Польшчы таксама звярнуў увагу на крытыку прэзідэнта Трампа на адрас Нямеччыны ў сувязі з будаўніцтвам газаправода Nord Stream-2. Дональд Трамп заявіў, што Нямеччына стане цалкам залежыць ад Расеі ў сферы энэргетыкі, калі не зменіць свой курс. Прэзідэнт ЗША таксама звярнуў увагу, што на саміт ААН у Нью-Ёрку не прыехалі нямецкія лідары.

«Нямеччына ў наступным годзе зойме месца сталага чальца Рады Бяспекі ААН і ўсе чакалі, што канцлерка ці прэзідэнт Нямеччыны падасць свой план. З нямецкага боку не прыехала ні канцлер, ні прэзідэнт, што было адзначана ў кулуарах», - заявіў міністр Кшыштаф Шчарскі.

У сераду Дональд Трамп зноў выступіць з прамовай у ААН. Прэзідэнт ЗША будзе старшынстваваць на пасяджэнні Рады Бяспекі, падчас якой ён будзе казаць аб новай дэкларацыі аб нераспаўсюджванні зброі масавага знішчэння. У пасяджэнні возьме ўдзел прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках