6 траўня 2024, панядзелак, 4:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад новыя санкцыі ЗША трапілі дзве кампаніі з Беларусі

Пад новыя санкцыі ЗША трапілі дзве кампаніі з Беларусі

Абедзве фірмы зарэгістраваныя на праспекце пераможцаў у Менску.

ЗША 26 верасня ўводзіць санкцыі ў дачыненні да 12 расейскіх кампаній і двух рэзідэнтаў Беларусі з іранскімі каранямі. Спіс апублікаваны на сайце Федэральнага рэестра ЗША.

У дачыненні да кампаній з чорнага спісу будзе з 26 верасня ўведзены рэжым экспартнага ліцэнзавання на прадукцыю. Кампаніі ўнесены ў спісы ў сувязі з «дзейнасцю супраць нацыянальнай бяспекі або замежнапалітычным інтарэсам ЗША».

У спіс кампаній, для якіх уводзяцца абмежаванні ў гандлі, дзве зарэгістраваныя ў Беларусі юрыдычныя асобы, паведамляе tut.by.

Гаворка ідзе пра Nilco Group, кампаніі з офісамі ў Маскве і Тэгеране, якая ўключаная ў спіс паводле абвінавачвання ў матэрыяльнай падтрымцы іранскай ядзернай праграмы. Другая асоба - зарэгістраваная на адным адрасе з Nilco Group на праспекце Пераможцаў у Менску Махамед Гасіеў Наджаф (Mohammad Ghassem Najafi).

Кампанія Nilco Group была створаная ў 1999 годзе ў Маскве для гандлю ў краінах СНД. Даччыныя кампаніі групы ў Расеі, Украіне, Беларусі, Літве, Іране, Турцыі і Сінгапуры гандлююць збожжам, нафтапрадуктамі, сталлю, лесаматэрыяламі, выконваюць партовыя паслугі.

У спісе таксама расейскі Навукова-даследчы інстытут «Вектар» («Растэх»), ПАО «Інфармацыйныя тэхналогіі і камунікацыйныя сістэмы» («Інфатэкс»), «Сайрус Сістэмс», ФГУП НВП «Гама», якія, з ацэнкі амерыканскіх уладаў, спрыялі дзейнасці расейскіх хакераў.

Пад санкцыі трапілі і ўльянаўскі «Аэрокампазіт», «Тэхналогія» (уваходзіць у «Растэх») ды іншыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках