6 траўня 2024, панядзелак, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістка з Калінкавічаў у ААН: Так, я ўзяла ўдзел у мітынгу з бел-чырвона-белым сцягам

1
Актывістка з Калінкавічаў у ААН: Так, я ўзяла ўдзел у мітынгу з бел-чырвона-белым сцягам
ТАМАРА ЗАЙЦАВА ПАДЧАС ЗАТРЫМАННЯ
ФОТА: TUT.BY

Беларускім уладам давядзецца адказаць за парушэнне правоў на свабоду сходаў.

Актывістка з Калінкавіч Тамара Зайцава, якая атрымала за салідарнасць з прафзвязам РЭП вялікі штраф, падала скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН. Жанчына мяркуе, што беларускія ўлады парушылі ейнае права на мірны сход і выказванне меркавання, паведамляе "Гомельская вясна".

Спробы скасаваць грашовы штраф на нацыянальным узроўні поспеху не мелі - Менгарсуд, дзе абскарджвалі штраф, стаў на бок уладаў.

У скарзе ў Камітэт правоў чалавека заяўніца звяртае ўвагу, што прысуджаны ёй штраф удвая перасягае суму ейнай месячнай пенсіі, а самое пакаранне з'яўляецца непрапарцыйнае зробленаму.

«Нават калі я ўзяла ўдзел у стыхійным мітынгу, трымаючы ў руках бел-чырвона-белы сцяг, дзяржаўныя агенты абавязаны былі ацаніць мае дзеянні зыходзячы ў першую чаргу з міжнародных абавязанняў нашай краіны ў галіне правоў чалавека, а менавіта, даказаць мэтазгоднасць уведзеных на мае права абмежаванняў», - заяўляе Тамара Зайцава.

Праваабаронца і прававы інспектар прафзвязу РЭП Леанід Судаленка адзначае, што пасля абвяшчэння прысуду лідарам прафзвязу Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку ля Дома правасуддзя фактычна паўстаў стыхійны мірны сход.

«Нацыянальны закон наогул не прадугледжвае парадак правядзення, як у дадзеным выпадку, стыхійных сходаў. Такім чынам, кожны стыхійны сход апрыёры ў нас уважаецца за незаконны. Аднак і гэтая не галоўная праблема. Асноўнай праблемай сёння з'яўляецца поўнае ігнараванне з боку судовай улады асноўных прынцыпаў правоў чалавека», - падкрэсліў юрыст.

Нагадаем, 24 жніўня пасля абвяшчэння прысуду ў справе лідараў прафзвязу РЭП ля будынка Дома правасуддзя, дзе праходзіў працэс, актывісты і прысутныя тут грамадзяне правялі мітынг у падтрымку незалежнага прафзвязу. Тамара Зайцава разгарнула бел-чырвона-белы сцяг, іншыя ўдзельнікі трымалі сцягі прафзвязу РЭП і "Еўрапейскай Беларусі". Прыкладна праз 10 хвілін да іх пад'ехаў чырвоны аўтобус з АМАПаўцамі, якія затрымалі актыўных мітынгоўцаў.

Тамара Зайцава просіць Камітэт ААН устанавіць факт парушэння яе права на мірны сход і выказванне меркавання і рэкамендаваць беларускаму ўраду прывесці нацыянальны закон аб масавых мерапрыемствах у адпаведнасць з міжнароднымі абавязаннямі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках