28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне стварылі штучнае сала

22
Ва Украіне стварылі штучнае сала

Адкрыццё вынайшлі ў Сумскім аграрным універсітэце.

Штучны салазамяшчальнік распрацавалі студэнты аграрнага ўніверсітэта ў Сумах пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры харчавання Дзмітрыя Бідзюка. Рэцэпт быў простым - алей і жэлацін, паведамляе segodnya.ua.

Сваё вынаходніцтва навуковец называе "здаровай альтэрнатывай" тлустаму свіному салу, бо яно не ўтрымлівае шмат якіх шкодных рэчываў жывёльнага паходжання. Такое сала могуць есці нават вегетарыянцы.

Смак таксама быў старанна падабраны, у выніку атрымалася, што ад гэтага шпіку прадукт не адрозніць. Нават самыя прыдзірлівыя гурманы і фанаты народнай кухні застануцца задаволеныя вынаходствам сумскіх энтузіястаў.

"Наша сала - здаровая альтэрнатыва звычайнаму салу. Акрамя гэтага, штучнае сала мы можам рабіць з усялякім смакам: звычайнае салёнае, з перцам і іншымі спецыямі, кіслае, салодкае, рознай тлустасці", - запэўнівае Дзмітрый Бідзюк.

Працуюць у лабараторыі і над распрацоўкай біаплёнкі. Яна павінна стаць заменнікам звыклага цэлафану. Вырабляць з яе можна будзе ўпаковачны матэрыял, мяшкі або харчовую плёнку.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках