6 траўня 2024, панядзелак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вадзім Скрыпчанка: Нішто не прадказвала такога павароту падзей

1
Вадзім Скрыпчанка: Нішто не прадказвала такога павароту падзей

Беларускі трэнер пракаментаваў звальненне з клуба «Арарат-Арменія».

Беларускі трэнер Вадзім Скрыпчанка, звольнены з клуба «Арарат-Арменія», пракаментаваў «Прессболу» пастанову кіраўніцтва.

«Шчыра скажам, для мяне гэта было поўнай нечаканасцю. Нішто не прадказвала такога павароту падзей. Так, каманда знаходзілася ў сярэдзіне табліцы, але адставанне ад лідараў «Лоры» і «Бананца» зусім не крытычнае - пяць балаў, і ўсё яшчэ наперадзе. Да таго ж, мы паспяхова стартавалі ў Кубку краіны.

Аднак кіраўніцтва клуба палічыла інакш. У аўторак, калі я ўжо збіраўся праводзіць у Ерэване трэніроўку, прыехаў генеральны дырэктар і абвясціў калектыву, што прынятая пастанова аб маім звальненні за кепскія вынікі. Мяне, на жаль, паставілі перад фактам, і давялося гэты вердыкт прыняць», - сказаў Скрыпчанка.

Скрыпчанка прапрацаваў у клубе амаль два месяцы. Пад яго кіраўніцтвам «Арарат-Арменія» правёў у чэмпіянаце краіны 8 матчаў і 11 баламі займае пятае месца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках