6 траўня 2024, панядзелак, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Болтан: ЗША не дазволяць абысці санкцыі супраць Ірана

Болтан: ЗША не дазволяць абысці санкцыі супраць Ірана
ДЖОН БОЛТАН

Амерыка будзе непахісна нарошчваць санкцыйны ціск.

Дарадца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў бяспецы Джон Болтан заявіў, што Вашынгтон не дазволіць Еўразвязу знішчыць санкцыі супраць Ірана, піша Reuters.

Болтан паабяцаў, што ЗША будуць "агрэсіўна і непахісна" нарошчваць санкцыйны ціск на Іран і патрабаваць таго ж ад іншых краін.

"Мы не збіраемся дазволіць Еўропе ці каму-небудзь яшчэ абыходзіць нашы санкцыі", - заявіў Болтан.

Ён адзначыў, што чакае ад пакупнікоў іранскай нафты на 4 лістапада звесці імпарт да нулявога ўзроўню. Санкцыі ўваходзяць у дзеянне 5 лістапада.

"Банкі і сістэмы абмену фінансавай інфармацыяй, такія як SWIFT, павінны звярнуць пільную ўвагу на свае справы з Іранам і запытацца пра тое, ці варта гэтага такой рызыкі. SWIFT павінна пільнавацца прыкладу ўзрослай колькасці кампаній... якія перагледзелі свае справы з іранскім рэжымам", - сказаў Болтан.

Раней паведамлялася, што Еўрапейскі Звяз мае намер стварыць спецыяльны фінансавы інстытут, каб забяспечыць фінансавыя аперацыі з Іранам у абыход амерыканскіх санкцый.

Нагадаем, 8 траўня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб выхадзе з пагаднення аб ядзернай праграме Ірана. Ён назваў дамову несправядлівай і выказаў сумнеў у тым, што яна абмяжоўвае ядзерныя амбіцыі Тэгерана.

Затым Вашынгтон пашырыў санкцыі супраць Ірана і запатрабаваў ад дзяржаў-хаўрусніц спыніць куплю ў яго нафты пад пагрозай санкцый у дачыненні да кампаній-закупнікоў.

Іран у адказ паскардзіўся ў Міжнародны суд ААН, а таксама абвясціў, што калі экспарт іранскай нафты будзе блакаваны, то ён спыніць пастаўкі нафты на міжнародны рынак праз Армузскую пратоку. Праз гэтую пратоку ідзе блізу 20 адсоткаў усяго сусветнага экспарту нафты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках