6 траўня 2024, панядзелак, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух на «Магілёўдрэве»: МНС раскрыла падрабязнасці

12
Выбух на «Магілёўдрэве»: МНС раскрыла падрабязнасці

На момант надзвычайнага здарэння ў цэху знаходзілася працоўная змена: майстр і 8 працоўных.

На прадпрыемстве «Магілёўдрэў» позна ўвечары 25 верасня адбыўся выбух. Пацярпелі 6 чалавек. НЗ здарылася прыкладна а 18.30. У гэты час у цэху знаходзілася працоўная змена - 9 чалавек. Пацярпелыя з апёкамі дастаўленыя ў лякарню, адна жанчына пераведзеная ў Менск.

Магілёўскі ГАНС распавёў падрабязнасці ўчорашняга выбуху на мэблевай фабрыцы «Магілёўдрэў», у выніку якога пацярпелі людзі.

Паведамленне аб выбуху ў мэблевым цэху №1 «Магілёўдрэва» на завулку Гаражным паступіла ў МНС а 18:38 26 верасня. На момант надзвычайнага здарэння ў цэху знаходзілася працоўная змена: 1 майстр і 8 рабочых.

У выніку здарэння пацярпелі 6 чалавек. Пяцёра шпіталізаваныя ў лякарню Магілёва. Адна з пацярпелых - жанчына 1961 г. н - з апёкамі 60% цела дастаўлена ў Менскую гарадскую клінічную лякарню хуткай дапамогі.

Нагадаем, раней паведамлялася, што медыкі ацэньваюць як цяжкі стан траіх пацярпелых з 40% апёкаў цела.

Выбух адбыўся ў фарбавальнай камеры мэблевага цэха. Ён разбурыў саму камеру, а таксама сцены цэха на плошчы 300 кв.м., 6 аконных блокаў і шкленне.

Праверку здарэння праводзіць Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта РБ. На прадпрыемстве праглядаецца тэхнічная дакументацыя, дапытваюцца службовыя асобы. Высвятляюцца прычыны выбуху. Па выніках праверкі будзе прынятая працэсуальная пастанова аб адкрыцці крымінальнай справы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках