6 траўня 2024, панядзелак, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства энэргетыкі Беларусі «страціла» $120 мільёнаў

5
Міністэрства энэргетыкі Беларусі «страціла» $120 мільёнаў

Сістэма наладжаная так, што не заахвочвае эфектыўнасць.

120 мільёнаў даляраў ЗША - столькі згодна з Камітэтам дзяржкантролю магло б зэканоміць Міністэрства энэргетыкі, паведамляе «Белсат».

Але не зэканоміла. А таму замест паніжэння сабекошту энэргарэсурсаў і, адпаведна, тарыфаў для спажыўцоў, мы маем кацельні, якія не выкарыстоўваюцца, і новыя дарагія аўтамабілі для працаўнікоў міністэрства. Ну, і будаўніцтва новага офіса «Белэнэрга».

А пра тарыфы вы ведаеце і самі. Станіслаў Івашкевіч, эканамічны аглядальнік «Белсата», каментуе сітуацыю:

«Сістэма наладжаная так, што не заахвочвае эфектыўнасць. Хутчэй наадварот - карае за гэта. Бо калі ты пагаспадарыш сёлета эфектыўна, на наступны год ты не атрымліваеш датацый з бюджэту. У выніку ты страчваеш. Таму нават калі ты працуеш эфектыўна, пад канец года табе выгадна спрацаваць неэфектыўна».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках