6 траўня 2024, панядзелак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўны дэпартамент ЗША падтрымаў аўтакефалію Украінскай царквы

Дзяржаўны дэпартамент ЗША падтрымаў аўтакефалію Украінскай царквы

Экуменічнага патрыярха ў Вашынгтоне назвалі «голасам рэлігійнай талерантнасці».

«Злучаныя Штаты паважаюць здольнасць праваслаўных рэлігійных лідараў і прыхаджан Украіны правесці аўтакефалію ў адпаведнасці з іх перакананнямі», - гаворыцца ў заяве прэс-сакратаркі Дзярждэпартамента ЗША Хізэр Ноерт, што была апублікаваная на сайце ўстановы ў аўторак, 25 верасня, паведамляе dw.com.

Такім чынам, ЗША занялі бок прыхільнікаў аўтакефаліі ў спрэчцы паміж Расейскай праваслаўнай царквой і двума некананічныя праваслаўнымі цэрквамі Украіны.

Дзяржаўны дэпартамент выказаў падтрымку Экуменічнаму (архіепіскапу Канстанцінопаля - Новага Рыму Варфаламею), назваўшы яго «голасам рэлігійнай талерантнасці» і «міжканфесійнага дыялогу». «Злучаныя Штаты рашуча падтрымліваюць свабоду веравызнання, у тым ліку свабоду чальцоў рэлігійных груп кіраваць сваёй рэлігіяй у адпаведнасці з іх перакананнямі і свабодна вызнаваць сваю веру без ўмяшання ўрада», - гаворыцца ў заяве.

Вярхоўная рада Украіны ў чэрвені 2016 года звярнулася да Экуменічнага патрыярха з просьбай выдаць Томас (указ) аб наданні аўтакефаліі УПЦ. У пачатку верасня Экуменічны патрыярхат у Канстанцінопалі ў рамках падрыхтоўкі да надання аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквы (УПЦ) прызначыў двух экзархаў у Кіеў. Імі сталі арцыбіскуп Памфілійскі Данііл з ЗША і біскуп Эдмантанскі Іларыён з Канады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках