27 красавiка 2024, Субота, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будуць будаваць кватэры-ліліпуты

39
У Беларусі будуць будаваць кватэры-ліліпуты

Дзяржава мае намер скараціць жылплошчу на 15%.

Мінбудархітэктуры прапануе будаваць кватэры з паменшанай плошчай.

Пра гэта паведаміў журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікуленак, каментуючы праект стратэгіі развіцця будаўнічай галіны Беларусі да 2025 года, які абмяркоўваўся сёння на пасяджэнні прэзідыума саўміна, піша БелТА.

"Мы маем намер прапанаваць планіроўкі кватэр (такая задача ўжо стаіць), якія будуць аптымізаваныя ў параўнанні з тым, што цяпер ёсць на рынку, каб максімальна аптымізаваць кошт самой кватэры. Гэта значыць мінімум на 10-15% паменшыць плошчу прапанаваных аднапакаёвых, двухпакаёвых, трохпакаёвых кватэр", - распавёў Мікулёнак.

Што тычыцца якасці работ, то, як мяркуе Мікулёнак, гэта не пытанне стратэгіі да 2025 года, а бягучае пытанне адказнасці ўсіх задзейнічаных у будаўніцтве.

Дзяржаўны забудоўнікі таксама будуць больш актыўна працаваць на рынку індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. "Асноўныя пункты развіцця будаўнічай галіны - гэта арыентацыя на масавага спажыўца. Адназначна будзем ваяваць за рынак індывідуальнага будаўніцтва. Там працуюць у асноўным прыватныя прадпрымальнікі, але мы маем намер адваяваць частку рынку", - заявіў міністр.

Адное з прапанаваных новаўвядзенняў - стварэнне электроннай базы будаўнічых аб'ектаў, што, паводле папярэдніх ацэнак, дапаможа скараціць дакументаабарачэнне ўдвая. Такая электронная сістэма акумулюе усё дакументаабарачэнне працэсу будаўніцтва (ад першапачатковых дазволаў на будаўніцтва да дакументаў на руйнаванне аб'екта). Гэта дазволіць у патрэбны момант пры рэканструкцыі, капрамонце знайсці неабходныя дакументы, што сёння бывае праблематычна зрабіць, растлумачыў Мікулёнак.

Мінбудархітэктуры таксама зоймецца абнаўленнем кадраў у галіне і ўкараненнем новых тэхналогій, у тым ліку для максімальнай перапрацоўкі адкідаў у прамысловасці.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках