4 траўня 2024, Субота, 11:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіст tut.by Дзмітрый Бобрык: Падчас допыту ў СК мяне шантажом завербавалі

32
Журналіст tut.by Дзмітрый Бобрык: Падчас допыту ў СК мяне шантажом завербавалі
ДЗМІТРЫЙ БОБРЫК

Журналіст прызнаўся ў вярбоўцы спецслужбамі падчас допыту паводле «справы БелТА».

Журналіст tut.by Дзмітрый Бобрык прызнаўся ў сваім Facebook, што падчас допыту ў Следчым камітэце паводле «справы БелТА» яго шантажом завербавалі.

Дзмітрый Бобрык паведаміў, што пасля трохгадзіннага ператрусу ў кватэры 7 жніўня яго адвезлі ў цэнтральны апарат Следчага камітэта. Тут у адрас журналіста і яго сваякоў паступалі прамыя пагрозы.

«Разумею, што агучаныя мной факты могуць быць непрыемныя маім родным, блізкім і сябрам. Я не хацеў гаварыць пра гэта, але сітуацыя вымушае гэта зрабіць.

Пасля трохгадзіннага ператрусу ў кватэры 7 жніўня мяне адвезлі ў цэнтральны апарат Следчага камітэта. Менавіта ў будынку СК, дзе мяне пратрымалі да позняга вечара, я праявіў слабасць, збаяўся. Тут у адрас паступалі прамыя пагрозы - у мой адрас, і ў адрас маіх родных і блізкіх. Спачатку мне паабяцалі раскрыць дэталі асабістага жыцця, калі адмоўлюся ад супрацоўніцтва. А скончылася пагрозамі ў адрас родных, якія могуць пацярпець. Тут мяне закалаціла, мне пагражалі самым важным у жыцці. Я напісаў паперу аб супрацоўніцтве.

Яшчэ седзячы ў СК зразумеў, што не стану гэтага рабіць - супрацоўнічаць. Не змагу пасля гэтага глядзець на сябе ў люстэрка.

Пасля таго як стала зразумела, што атрымаць ад мяне якую-небудзь інфармацыю не атрымаецца, мяне адразу ж перавялі ў новы статус - падазраванага.

Пасля гэтага ціск узмацніўся.

Мне агідна ад таго, што мне не хапіла мужнасці седзячы ў СК адмовіцца ад супрацоўніцтва. Трохі супакойвае толькі тое, што хапіла сіл па факце не рабіць гэтага.

Мне давялося многае вытрымаць. Але не ведаю, якія выпрабаванні мяне чакаюць наперадзе, і не ведаю, ці хопіць мне сіл усё гэта вытрымаць, але маўчаць пра гэта я ўжо не магу. Баюся, што далей будзе аказвацца ціск на маіх родных, блізкіх, сяброў», - прызнаўся Дзмітрый Бобрык.

Нагадаем, пасля затрыманняў паводле «справы БелТА» галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна папярэджвала, што журналістаў, хутчэй за ўсё, «ламаюць» на падпіску аб супрацоўніцтве са спецслужбамі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках