26 красавiка 2024, Пятніца, 0:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі наведаў Латвію

Папа Рымскі наведаў Латвію
ФОТА: AFP

Тысячы людзей пад праліўным дажджом сустрэлі Папу Рымскага Францішка ў Латвіі.

Тысячы людзей пад праліўным дажджом сустрэлі Папу Рымскага Францішка ў Аглоне, у Латвіі. Гэта цэнтр каталіцтва ў балтыйскай краіне, дзе кожны чацвёрты вернік уважае сябе за каталіка, пераважна на паўднёвым усходзе краіны - у рэгіёне Латгалія, паведамляе «Радыё Польшча».

Папа, які знаходзіцца ў Латвіі ўсяго адзін дзень, правёў у Аглоне набажэнства для вернікаў, якія прыехалі з некалькіх краін, у асноўным з Беларусі. Сярод паломнікаў можна сустрэць таксама шмат палякаў. Кажа хлопец з Польшчы Бартламей: «Я сюды трапіў выпадкова - прыехаў да дзяўчыны, а заадно з'явілася магчымасць убачыць Папу. Я знаходжуся тут свядома, я малюся - за сям'ю і, магчыма, будучую жонку».

Папа Францішак прыбыў у Аглону з Рыгі, дзе сустракаўся з уладамі Латвіі, наведаў лютэранскі і каталіцкі кафедральныя саборы. Падчас набажэнства пантыфік заклікаў людзей да памяркоўнасці: «Дзева Марыя кажа нам пра тое, каб мы былі побач з тымі, хто пакутуе, ад каго бяжыць увесь свет, у тым ліку тых, каго ўсе асуджаюць, дэпартуюць, з тымі, хто не толькі прыгнечаны або эксплуатуецца, але наогул знаходзіцца на краі грамадства, «па-за сістэмай».

Пасля набажэнства ў Аглоне Папа Францішак адправіцца ў сталіцу Літвы - Вільню, адкуль пачаўся ягоны візіт па краінах Балтыі.

25 верасня чакаецца візіт пантыфіка ў Эстонію.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках