29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты маркі Brent упершыню з 2014 года перавысіў $80,50

3
Кошт нафты маркі Brent упершыню з 2014 года перавысіў $80,50

Высокія кошты часткова абумоўленыя палітыкай прэзідэнта ЗША.

Кошт нафты паўночнаморскай маркі Brent дасягнуў найвышэйшай адзнакі з лістапада 2014 года, перавысіўшы папярэдні максімум гэтага года. Падчас таргоў на міжкантынентальнай біржы ICE ў панядзелак, 24 верасня, кошт ф'ючэрсаў на лістапад перавысіў адзнаку 80 даляраў ЗША за барэль і дасягнуў 80,91 даляра, піша DW.

Да ўзроўню лістапада 2014 года кошт нафты Brent узнімалася ў траўні 2018 года, дасягнуўшы тады адзнакі 80,50 даляра за барэль. Аднак кошт аднаго барэля нафты амерыканскай маркі WTI павялічыўся да 72,35 даляра.

Кошт нафты можа дасягнуць 100 даляраў за барэль

Паводле інфармацыі выдання Bloomberg, буйныя нафтатрэйдары чакаюць, што кошт нафты ўпершыню з 2014 года паднімецца да 100 даляраў за барэль.

Напярэдадні чальцы Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) і прадстаўнікі, якія не ўваходзяць у аб'яднанне дзяржаў, на сустрэчы ў Алжыры выступілі супраць мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне коштаў нафты. Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запатрабаваў ад «манаполіі АПЕК» знізіць кошты нафты і заклікаў, напрыклад, Саудаўскую Аравію павялічыць здабычу нафты.

Высокія кошты, на думку экспэртаў, часткова абумоўленыя палітыкай самога Трампа – а менавіта, выхадам ЗША з ядзернай дамовы з Іранам і да аднаўлення амерыканскіх санкцый супраць Ірана. У 2016 годзе ўдзельнікі АПЕК і шэраг іншых дзяржаў, якія не ўваходзяць у арганізацыю, уклалі пагадненне аб абмежаванні аб'ёмаў здабычы нафты, што таксама спрыяла росту нафтавых коштаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках