18 красавiка 2024, Чацвер, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як адпраўлены ў адстаўку Сямашка патрапіў на нараду ў Лукашэнкі

18
Як адпраўлены ў адстаўку Сямашка патрапіў на нараду ў Лукашэнкі
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА

«Непатапляльны» чыноўнік зусім нядаўна быў вызвалены ад пасады віцэ-прэм'ера.

У суботу Аляксандр Лукашэнка правёў нараду наконт вынікаў беларуска-расейскіх перамоваў у Сочы. На фотаздымках, размешчаных на сайце дыктатара, карыстальнікі інтэрнэту заўважылі Уладзіміра Сямашку, нядаўна вызваленага ад пасады віцэ-прэм'ера. Прэс-сакратарка дыктатара Наталля Эйсмант распавяла tut.by, у якім статусе Уладзімір Ільіч прысутнічаў на нарадзе ў Лукашэнкі.

Нагадаем, 18 жніўня Аляксандр Лукашэнка змяніў урад. Пасля 17 гадоў ва ўрадзе Уладзімір Сямашка пакінуў сваю пасаду. Апошнія гады ён курыраваў ТЭК, у тым ліку - ключавыя перамовы аб нафце і газу, прычым у Маскве менавіта яго ўважалі за самага моцнага перамоўніка. Але афіцыйна новай пасады ў яго пакуль няма. Выявілася, што на нарадзе ў дыктатара ён браў удзел у якасці экспэрта ў беларуска-расейскіх дачыненнях.

«Уладзімір Ільіч Сямашка прысутнічаў на суботняй нарадзе ў дыктатара ў статусе чалавека, які доўгі час быў на вастрыі перамоваў у найважнейшых сферах супрацоўніцтва з Расеяй - нафтагазавай, прамысловай. І вядома, непасрэдна ўдзельнічаў у распрацоўцы важнейшых дакументаў, у адпаведнасці з якімі Беларусь і Расея і сёння выбудоўваюць узаемастасункі ў названых сферах. Натуральна, Уладзімір Ільіч ведае ўсю паднаготную спрэчных момантаў і падчас нарады праінфармаваў новых членаў урада пра гісторыю гэтых пытанняў», - распавяла прэс-сакратарка дыктатара Наталля Эйсмант.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках