29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ спрашчае механізм увядзення санкцый за хіматакі

2
ЕЗ спрашчае механізм увядзення санкцый за хіматакі

Пастанова звязаная з неаднаразовым ужываннем хімічнай зброі такімі краінамі, як Расея і Сірыя.

Амбасадары 28 краін Еўразвязу наважылі зацвердзіць новы механізм увядзення санкцый за ўжыванне хімічнай зброі. Як растлумачылі французскія і брытанскія чыноўнікі, такая пастанова звязаная з неаднаразовым ужываннем хімічнай зброі такімі краінамі, як Расея і Сірыя.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Новы рэжым, праект якога будзе ўзгоднены без абмеркавання ўжо 26 верасня, дазволіць Брусэлю хутчэй уводзіць санкцыі супраць усякай асобы па-за залежнасцю ад грамадзянства. Іх актывы на тэрыторыі ЕЗ будуць замарожаныя, а ўезд у краіны саюза - забаронены. Цяпер дзейны парадак прадугледжвае, што «чорныя спісы» асоб, якія маюць дачыненне да хімічных нападаў, складаюцца паводле нацыянальнай прыкметы. Праз гэта шэраг краін ЕЗ не спяшаюцца ўжываць захады супраць некаторых асобаў, каб не сапсаваць стасункі з краінамі-партнёрамі, асабліва з Расеяй, патлумачылі крыніцы агенцтва.

Са слоў дыпламатаў, у дадатак да новага механізму можа быць уведзены парадак пакарання за парушэнне правоў чалавека паводле аналогіі са «спісам Магніцкага».

Пакуль незразумела, ці прапануе Лондан унесці ў новы санкцыйны спіс Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава, абвінавачаных Брытаніяй ва ўжыванні на ангельскай тэрыторыі баявога атрутнага рэчыва «Навічок», тлумачыць агенцтва.

У жніўні ЗША ўвялі супраць Масквы першы раунд санкцый на падставе законе ад 1991-га года, які прадугледжвае ўвядзенне захадаў у дачыненні да краінаў, якія выкарыстоўваюць хімічную зброю. Вашынгтон і многія заходнія краіны падтрымалі высновы Лондана аб тым, што менавіта расейская выведка атруціла Сяргея і Юлію Скрыпалёў у Солсберы. У лістападзе чакаецца другі раунд санкцый супраць Расеі, бо яна адмовілася гарантаваць невыкарыстанне хімзброі і дапусціць міжнародных назіральнікаў у свае лабараторыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках