20 красавiка 2024, Субота, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Другі саміт з Кім Чэн Ынам адбудзецца вельмі хутка

1
Трамп: Другі саміт з Кім Чэн Ынам адбудзецца вельмі хутка
ФОТА: UTRO.RU

Прэзідэнт ЗША згадаў пра «цудоўны ліст», накіраваны яму дыктатарам Паўночнай Карэі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «вельмі хутка» правядзе другі саміт з паўночнакарэйскім дыктатарам Кім Чэн Ынам, паведамляе «Голас Амерыкі».

Трамп, які зрабіў гэтую заяву ў панядзелак у ААН, падкрэсліў «велізарны прагрэс», дасягнуты ягонай адміністрацыяй у паўночнакарэйскім пытанні.

«Стасункі з Паўночнай Карэяй вельмі добрыя. У нас многае падрыхтаванае. Відавочна, што вельмі хутка мы правядзем другі саміт»», - сказаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША згадаў пра «цудоўны ліст», накіраваны яму Кім Чэн Ынам, у якім дыктатар Паўночнай Карэі папрасіў аб правядзенні другога саміту.

«І мы гэта зробім, - сказаў Трамп. - Дзяржсакратар Пампэа зоймецца гэтым у найбліжэйшай будучыні. Відавочна, што справы ідуць надта-надта добра».

Гэта заява была зробленая праз год пасля таго, як Трамп падчас выступу ў ААН, пагражаў разбурыць Паўночную Карэю і называў Кім Чэн Ына «ракетчыкам».

З тых часоў тон прэзідэнта Трампа зведаў змены. Пасля сустрэчы з Кім Чэн Ынам у чэрвені Трамп намагаў на тым, што дасягнутае пагадненне, у адпаведнасці з якім Паўночная Карэя адмовіцца ад ядзернай зброі.

Аднак нягледзячы на паляпшэнне амерыкана-паўночнакарэйскіх стасункаў, Паўночная Карэя, як мяркуецца, не зрабіла ніякіх рэальных крокаў, якія сведчылі б пра яе адмову ад свайго ядзернага патэнцыялу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках