29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы невядомыя раскапалі пахаванне часоў сталінскіх рэпрэсій

3
У Воршы невядомыя раскапалі пахаванне часоў сталінскіх рэпрэсій

Магчыма, гэта спроба схаваць сляды злачынстваў.

Лес па Магілёўскай шашы ў Воршы - адно з месцаў масавых расстрэлаў часоў сталінізму. Гэта месца расстрэлаў менш вядомае, чым Кабыляцкая гара, паведамляе «Радыё Рацыя».

Цяпер вельмі блізка да лесу, дзе адбываліся расстрэлы, падступіў новы жылы Мікрараён-3 і некаторыя яміны маюць адзнакі таго, што іх раскопвалі.

«Яміна мае прыкметы таго, што яе раскапалі, - кажа даследчык рэпрэсій у Воршы Юрась Копцік.

- Магчыма, гэта спроба схаваць сляды злачынстваў, як было і ў Курапатах. Новы мікрараён наблізіўся да лесу. І для ўладаў непажаданая сітуацыя, якая адбылася на Кабыляцкай гары ў 1982 годзе, калі падчас будаўніцтва былі знойдзеныя парэшткі расстраляных. Сітуацыя можа паўтарыцца ў лесе па Магілёўскай шашы».

У пачатку 90-х гадоў Аршанскі гарвыканкам планаваў усталяванне мемарыяльнага знака на месцы расстрэлаў. Пра гэтую пастанову паведамляла раённая газета «Ленінскі прызыў», але знак не быў усталяваны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках