26 красавiка 2024, Пятніца, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Сянцоў стаў ганаровым грамадзянінам Парыжа

2
Алег Сянцоў стаў ганаровым грамадзянінам Парыжа
АЛЕГ СЯНЦОЎ

Пастанова была прынятая на прапанову парыжскага мэра.

Муніцыпальная рада горада Парыжа аднагалосна прагаласавала за тое, каб зрабіць украінскага рэжысёра Алега Сянцова ганаровым грамадзянінам горада. Пастанова была прынятая на прапанову парыжскага мэра Ганны Ідальга, піша «Новая газета».

«Парыж вядомы як сталіца правоў чалавека...Мы адказныя за тое, каб прасоўваць гэтыя каштоўнасці і змагацца за тое, каб іх паважалі паўсюль у свеце. Алег Сянцоў павінен быць вызвалены», - заявіла Ідальга.

За некалькі дзён да гэтага перад будынкам галоўнай мэрыі з'явіўся стэнд, прысвечаны Сянцову. З 30 ліпеня партрэт Сянцова вісіць на фасадзе мэрыі 4-й акругі.

З 14 верасня каля будынка пасольства Расеі ў Парыжы праходзіць «галадоўка-эстафета», у якой бяруць удзел вядомыя рэжысёры, акторы, пісьменнікі і грамадскія дзеячы.

У суботу, 22 верасня, каля амбасады адбыўся паказ фільма «Гамер», адзінай закончанай кінапрацы Алега Сянцова. У нядзелю ў «эстафеце галадоўкі» ўзяў удзел Давід Асулін, віцэ-прэзідэнт Сенату Францыі.

Раней у жніўні прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон трэцім разам абмяркоўваў умовы вызвалення ўкраінскага рэжысёра з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, але адказу на гэтыя прапановы не было.

У 2015 годзе Сянцоў быў асуджаны на 20 гадоў паводле абвінавачвання ў падрыхтоўцы тэрактаў у Крыме. 14 траўня рэжысёр абвясціў галадоўку ў падтрымку ўкраінскіх палітвязняў у Расеі. Сянцоў галадае ўжо 134-ы дзень. За ягонае вызваленне выступілі многія праваабаронцы і дзеячы культуры. Сянцоў вылучаны на прэмію імя Сахарава і Нобелеўскую прэмію міру.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках