29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cайт гандбольнага клуба «Райн Лёвен»: Беларусь - апошняя дыктатура Еўропы

2
Cайт гандбольнага клуба «Райн Лёвен»: Беларусь - апошняя дыктатура Еўропы

Нямецкі клуб называе паездку ў нашу краіну - авантурай.

На сваім афіцыйным сайце спаборнік БГК імя Мяшкова ў Лізе чэмпіёнаў нямецкі «Райн Лёвен» назваў Беларусь апошняй дыктатурай Еўропы, а паездку ў краіну - авантурай, паведамляе «Белсат».

Чэмпіён Беларусі ў гандболе і каманда з нямецкага горада Мангейма выступаюць у элітнай групе «А» Лігі чэмпіёнаў. У сераду, 26 верасня, ім трэба будзе адкрываць праграму трэцяга тура Лігі чэмпіёнаў паядынкам у Нямеччыне. Згодна з традыцыяй спартовыя клубы на сваіх афіцыйных старонках даюць анонс матчу, прэв'ю да гульні нямецкага і беларускага клуба перайшоў у палітычную плашчыню.

Зрэшты, на сайце нямецкага клуба з'явілася наступная цытата:

«БГК імя Мяшкова з Берасця, безумоўна, з'яўляецца экзатычным удзельнікам элітнага пула Лігі чэмпіёнаў. Гэта збольшага звязанае з геаграфіяй. Беларусь уважаецца за апошнюю дыктатуру Еўропы, а паездку ў Берасце праз некаторыя абмежаванні можна назваць авантурай».

Берасцейскі клуб пакуль ніяк не адрэагаваў на такое выказванне.

Нагадаем, што БГК імя Мяшкова і «Райн Лёвен» ужо сустракаліся адзін з адным у рамках Лігі чэмпіёнаў. У кастрычніку 2016 года беларускі клуб сенсацыйна перамог нямецкага гранда - 30:28.

Берасцейцы вельмі паспяхова пачалі гэты сезон: у Лізе чэмпіёнаў яны перамаглі спачатку швэдскі «Крысціянстад» (32:20), а затым дзейнага пераможцу Лігі чэмпіёнаў - 26:23 французскі «Манпелье» і ідуць першымі ў сваёй групе. «Райн Лёвен» пакуль займае толькі 6-е месца сярод 8 каманд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках