29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наступствы моцнага ветру на Берасцейшчыне: падаюць дрэвы, адключаецца электрычнасць

1
Наступствы моцнага ветру на Берасцейшчыне: падаюць дрэвы, адключаецца электрычнасць
Фота: МЧС

У вобласці прадаўжаюць ліквідаваць «сляды» прыроднай стыхіі.

Паводле стану на 13.00 панядзелку 24 верасня супрацоўнікі МНС і іншых арганізацый 17 разоў выязджалі на ліквідацыю наступстваў ад падзення дрэў. Пашкоджаныя два аўтамабілі і адна гаспадарчая пабудова. Пацярпелых няма, паведамляе «Брестская газета» са спасылкай на Міністэрства ў надзвычайных сітуацыях.

Акрамя таго, у розных рэгіёнах вобласці ў выніку моцнага ветру (да 20 м/с) назіраюцца кароткатэрміновыя адключэнні электразабеспячэння. Праз начны разгул стыхіі без святла засталіся 25 населеных пунктаў, у асноўным, гэта Беразоўскі, Кобрынскі і Пінскі раёны. Энэргетыкі стараюцца аператыўна ліквідаваць непаладкі. Паводле інфармацыі на 10.50, не аднавілі падачу электрычнасці ў 12 вёсках Пінскага раёна.

Нагадаем, моцны вецер і дажджы прагназуюць і на аўторак 25 верасня. МНС заклікае ўсіх быць пільнымі і асцярожнымі, не паркаваць аўтамабілі пад дрэвамі.

У выпадку выяўлення няштатнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце на лінію 101 або 112.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках