29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча ўвайшла ў спіс краін з найбольш развітымі рынкамі ў свеце

9
Польшча ўвайшла ў спіс краін з найбольш развітымі рынкамі ў свеце
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Акрамя Польшчы, у гэтую групу ўваходзяць такія краіны, як ЗША, Японія ці Нямеччына.

Польшча афіцыйна далучылася да групы развітых краін, паводле класіфікацыі FTSE Russell. Пастанова была прынятая год таму, аднак увайшла ў дзеянне толькі цяпер. Акрамя Польшчы, у гэтую групу ўваходзяць такія краіны, як ЗША, Японія або Нямеччына, паведамляе «Радыё Польшча».

Польшча стала першай краінай цэнтральна-ўсходняй Еўропы, якая ўвайшла ў групу развітых краін.

Журналіст выдання Gazeta Prawna Гжэгаж Ашэцкі патлумачыў, чаму гэта так важна для Польшчы: «Гэта, напэўна, добрая навіна. Трэба памятаць, што ацэнка FTSE Russell вельмі важная, бо ў азначніках многіх фірмаў, у партфелях многіх інвестыцыйных кампаній мы будзем значыцца як краіна, акцыі фірмаў якой трэба набываць, усё дзякуючы таму, што мы ўвайшлі ў групу развітых краін».

На лонданскай біржы польскія прадстаўнікі ўдзельнічалі ў цырымоніі, у рамках якой Польшчу афіцыйна ўнеслі ў спіс краін з найбольш развітымі рынкамі ў свеце.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках