16 красавiка 2024, aўторак, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раса Юкнявічэне ўзначаліла Парламенцкую асамблею NATO

Раса Юкнявічэне ўзначаліла Парламенцкую асамблею NATO
РАСА ЮКНЯВІЧЭНЕ
ФОТА: DELFI

Дэпутатка літоўскага Сойму змяніла на пасадзе італьянца Паола Алі.

Літоўская парламенцкая кансерватарка Раса Юкнявічэне з панядзелка пачала працаваць на пасадзе старшыні Парламенцкай асамблеі NATO (ПА NATO), паведамляе «Радыё Свабода».

Яна змяніла на гэтай пасадзе Паола Алі пасля таго, як скончыўся яго нацыянальны мандат як сябра парламента Італіі, паведаміла канцылярыя сойму.

Палітык падкрэсліла, што паколькі краіны сутыкаюцца з «беспрэцэдэнтнымі выклікамі», гэты саюз і трансатлантычныя сувязі маюць велізарную важнасць.

Юкнявічэне працуе ў ПА NATO як кіраўніца літоўскай парламенцкай дэлегацыі з 1999 года, у 2008-2012 гадах яна была міністаркай абароны і непасрэдна ў працы ПА NATO не ўдзельнічала. У 2016 годзе яна абраная віцэ-старшынёй ПА NATO, у сакавіку сёлета - старшынёй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках