19 красавiка 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - Шуневічу: Нешта дрэнчыць «Дынама»

23
Лукашэнка - Шуневічу: Нешта дрэнчыць «Дынама»

Дыктатара працягвае цікавіць хакей, а не праблемы Беларусі.

Лукашэнка прыняў сёння з дакладам міністра ўнутраных спраў, старшыню назіральнай рады хакейнага клуба «Дынама-Мінск» Ігара Шуневіча, піша БелТА.

Дыктатар пагаварыў з кіраўніком МУС аб крымінагеннай абстаноўцы ў краіне, а затым пачаў размову пра хакей. Лукашэнка пацікавіўся ў Ігара Шуневіча, як цяпер наладжваецца праца ў хакейным клубе «Дынама-Мінск».

«Нешта дрэнчыць гэтую каманду з пачатку года і перад сезонам. Добра згулялі дзве гульні на выездзе, асабліва з «Лакаматывам». Проста гераічна. З «Северсталлю» 4:1. І нейкая несамавітая гульня з маскоўскім «Дынама». Нейкія перапады. Што там адбываецца ў камандзе, як яны думаюць жыць і працаваць далей?» - задаў пытанне Лукашэнка.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках