29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Герашчанка: Беларускія ўлады падыгрываюць Крамлю

6
Ірына Герашчанка: Беларускія ўлады падыгрываюць Крамлю
ІРЫНА ГЕРАШЧАНКА
ФОТА: UKRAFOTO.COM

Першая віцэ-спікерка Вярхоўнай Рады Украіны выступае за перанос «Менска».

Пра гэта Ірына Герашчанка напісала на сваёй старонцы ў Facebook.

«Я падтрымліваю гэтую пазіцыю, і даўно за гэта выступаю. І ўжо неаднаразова публічна выказвала нязгоду і абурэнне галасаваннем Беларусі ў ААН аб усіх пытаннях, якія тычацца Украіны, акупаванага Крыма і Данбаса.

Спасылкі на нейтральны статус Беларусі не вытрымліваюць ніякай крытыкі, бо нейтральныя краіны (як гэта паказала і цяперашняе галасаванне аб уключэнні ў парадак дня 73 сесіі Генеральнай асамблеі ААН пытання аб акупацыі Крыма і Данбаса) хоць бы ўстрымаліся, прагаласавалі жоўтай кнопкай. Беларусь чарговым разам выступіла адным фронтам з РФ і ўвайшла ў ганебную «13», прагаласаваўшых супраць, націснуўшы на чырвоную кнопку», - падкрэсліла Герашчанка.

На думку першай віцэ-спікеркі Рады, такія дзеянні Беларусі дэманструюць не нейтральную пазіцыю, а «поўнае падыгрыванне Маскве».

«Такая пазіцыя цалкам супярэчыць статусу краіны, якая з'яўляецца пляцоўкай для мірных перамоў для ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе. Я-за перанос пляцоўкі ў сапраўды нейтральную краіну, якая не будзе падыгрываць Маскве і не будзе галасаваць з Крамлём ва ўнісон», - дадала яна.

Асобна Герашчанка адзначыла, што акрамя адкрыта непрыязных Украіне галасаванняў Беларусь ва ўгоду Маскве абвясціла персонамі нон-грата ўкраінскіх журналістаў і мастакоў, таксама на тэрыторыі Беларусі быў выкрадзены Павел Грыб і перададзены ФСБ.

«Усё гэта ніяк не карэктуецца з нейтральным статусам, наадварот, пахне каардынацыяй сваіх дзеянняў з Крамлём», - рэзюмавала яна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках