29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскім палітыкам распавялі пра блакаванне «Хартыі-97» у Беларусі

3
Еўрапейскім палітыкам распавялі пра блакаванне «Хартыі-97» у Беларусі

Незалежныя журналісткі выступілі ў Парыжы і Брусэлі.

Незалежныя журналісткі Вольга Чайчыц і Ларыса Шчыракова наведалі Парыж і Брусэль, каб распавесці еўрапейскім палітыкам і журналістам аб рэальнай сітуацыі ў медыяпрасторы Беларусі, прыцягнуць увагу да пераследу беларускіх журналістаў і разам пашукаць магчымыя шляхі развязання праблем, паведамляе сайт ГА «БАЖ».

У рамках візіту адбыліся сустрэчы з палітыкамі і чыноўнікамі структур Еўразвязу і Францыі - прадстаўнікамі Еўрапарламенту, офісу ў справах палітыкі добрасуседства, праграмы «Усходняе партнёрства», офіса Рады Еўропы, з дэпутатамі Нацыянальнай асамблеі Францыі.

Падчас гэтага візіту былі арганізаваныя круглыя сталы і прэс-канферэнцыі, сустрэчы з французскімі і бэльгійскімі журналістамі, кіраўнікамі многіх асацыяцый, арганізацый журналістаў.

Ларыса Шчыракова і Вольга Чайчыц сустрэліся з французскім дэпутатам Крыстофам Лежэнам, а таксама з прадстаўніком прафсаюза французскіх журналістаў SNJ Дамінікай Прадалі, Хакімай Бенамур з CFDT і Пабло Аквілем з SnjCGT

Ларыса Шчыракова і Вольга Чайчыц распавялі пра ціск на журналістаў незалежных СМІ ў Беларусі, бясконцых судовых пераследах, велізарных штрафах, затрыманнях і перашкодах падчас збору інфармацыі, пагрозах забраць дзяцей, беспадстаўным пераследзе судовымі выканаўцамі, псіхалагічных атаках.

Журналісткі распавялі і пра агульны стане свабоды слова ў Беларусі. Былі згаданыя перашкоды ў працы тэлеканала «Белсат», блакаванне ў пачатку года сайта «Хартыя-97» і belaruspartisan.org, крымінальныя справы супраць блогераў, «справа БелТА».

Сустрэча ў офісе арганізацыі "Рэпарцёры без межаў"
СУСТРЭЧА Ў ОФІСЕ РАДЫ ЕЎРОПЫ
Сустрэча ў Прэс-клубе ў Брусэлі

Нагадаем, што 24 студзеня рэжым Лукашэнкі заблакаваў незалежны інфармацыйны рэсурс Charter97.org. Блакаванне пацвердзіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Міністэрства інфармацыі ўзначальвае Аляксандр Карлюкевіч.

Абысці блакаванне можна і вось інструкцыі:

- Самы просты спосаб чытаць «Хартыю'97»

- Як абысці блакаванне сайта «Хартыя-97»

- Як абысці блакаванне сайта на Android і iOS

- Памяняйце DNS на сваім кампутары і чытайце Хартыю

- Чытайце «Хартыю-97» у сацыяльных сетках

19 красавіка так званая «палата прадстаўнікоў» прыняла скандальныя папраўкі да закона аб СМІ, якія канчаткова знішчаюць свабоду слова ў Беларусі. Папраўкі ўводзяць абавязковую рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсаў навін. Уладальнікі і рэпарцёры не зарэгістраваных інтэрнэт-рэсурсаў не прызнаюцца журналістамі, не маюць права на атрыманне і абарону крыніцы інфармацыі, а пры з'яўленні на масавых акцыях прыраўноўваюцца да дэманстрантаў.

Уводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя асобаў, якія размяшчаюць матэрыялы ці каментары на форумах, у інтэрнэт-рэсурсах». Гэта значыць, рэдактараў інтэрнет-СМІ, якія працуюць у Беларусі, будуць прымушаць здаваць спецслужбам звесткі сваіх журналістаў і чытачоў, якія каментуюць артыкулы. Дапускаецца магчымасць блакавання сацыяльных сетак і абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў у пазасудовым парадку.

Экспэрты назвалі гэтыя папраўкі «ўдарам па незалежнай журналістыцы» і «новым закручваннем гаек».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках