29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Трамп пачынае буйную кампанію супраць Кітая

4
СМІ: Трамп пачынае буйную кампанію супраць Кітая

У ёй бяруць удзел адразу некалькі амерыканскіх устаноў.

Адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа плануе цягам некалькіх тыдняў пачаць буйную кампанію супраць Кітая. Пра гэта паведамілі дзве крыніцы знаёмыя з сітуацыяй, піша партал Axios (пераклад - РБК).

З іх слоў, у ёй возьмуць удзел адміністрацыя прэзідэнта ЗША, міністэрства юстыцыі, гандлю і Пентагон. У тым ліку, адміністрацыя прэзідэнта хоча апублікаваць новую інфармацыю аб варожых дзеяннях КНР у дачыненні да амерыканскага прыватнага і дзяржаўнага сектара. Акрамя таго, чыноўнікі Белага дома абвесцяць аб тым, што Кітай прымае «актыўны ўдзел» у кібератаках, умяшанні ў выбары і вядзе прамысловую вайну, у тым ліку з дапамогай крадзяжу інтэлектуальнай уласнасці, паведаміла крыніца ў адміністрацыі Трампа.

Таксама Белы дом падасць інфармацыю ў падтрымку сваёй пазіцыі супраць Кітая. «Мы пакажам, як кітайцы ўкараніліся ў ЗША і што мы зробім, каб супрацьстаяць гэтаму», - сказаў суразмоўца партала. Крыніца таксама паведаміла, што ініцыятарам гэтай кампаніі сталі ўстановы, якія адказваюць за нацыянальную бяспеку. Паводле ягоных слоў, пытанне кібератак усё часцей узнімаецца на нарадах у прэзідэнта.

У аўторак, 18 верасня, Трамп абвясціў аб увядзенні новых мыт на кітайскія тавары на суму $200 млрд. Яны ўвойдуць у дзеянне 24 верасня. Тарыфная стаўка склала 10% у 2018 годзе, а са студзеня 2019 года яна падымецца да 25%. Амерыканскі лідар адзначыў, што калі кітайская старана зробіць захады ў адказ, то Вашынгтон увядзе мыты на дадатковы імпарт сумай на $267 млрд. У гэты ж дзень Пекін паведаміў, што ў адказ ўвядзе мыты на імпарт з ЗША на 5% і 10% на агульную суму $60 млрд.

У чацвер, 20 верасня, ЗША ўвялі санкцыі супраць дэпартамента развіцця абсталявання кітайскага войска Цэнтральнай вайсковай рады і яго дырэктара Лі Шанфу, за тое, што яны купілі ў Расеі знішчальнікі Су-35 і зэнітна-ракетныя комплексы С-400. Абмежаванні былі ўведзеныя ў рамках закона, які прадугледжвае санкцыйныя захады за гандаль з расейскім абаронна-прамысловым комплексам. У суботу, 22 верасня, Кітай скасаваў удзел сваіх прадстаўнікоў у некалькіх супольных мерапрыемствах з ЗША, у тым ліку сімпозіуме па падтрыманні міжнароднай бяспекі на моры.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках