29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нарвэгіі затрымалі расейца паводле падазрэння ў шпіянажы

3
У Нарвэгіі затрымалі расейца паводле падазрэння ў шпіянажы

Расейца затрымалі ў аэрапорце Гардэрмуэн, які знаходзіцца непадалёк ад Осла.

Паліцыя Нарвэгіі затрымала грамадзяніна Расеі паводле падазрэння ў незаконнай выведнай дзейнасці.

Пра гэта паведамляе нарвэжскае інфармацыйнае агенцтва NTB, інфармуе tvrain.ru.

Затрыманне адбылося ў пятніцу, 21 верасня.

Як піша Bloomberg, расейца затрымалі ў аэрапорце Гардэрмуэн, які знаходзіцца непадалёк ад Осла. Выракам гарадскога суда яго змясцілі пад варту. Reuters са спасылкай на прадстаўніка паліцыі паведамляе, што затрыманага арыштавалі на два тыдні, каб ён не змог знішчыць магчымыя довады. Са слоў ягонага адваката, расеец супрацоўнічае са следствам.

Яго западозрылі ў незаконнай выведнай дзейнасці пасля таго, як ён наведаў семінар дыгіталізацыі ў нарвэжскім парламенце. Інцыдэнт расследуе нарвэжская паліцыя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках