29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2019 годзе ва Украіне з'явіцца танк яшчэ лепшы за «Булата»

4
У 2019 годзе ва Украіне з'явіцца танк яшчэ лепшы за «Булата»
Т-64БМ «БУЛАТ»
ФОТА: SEGODNYA.UA

Пакуль ва Украіне ў лідарах «Апора» і «Булат», але іх можа пасунуць новая тэхніка.

Харкаўскае канструктарскае бюро машынабудавання ім. Марозава распрацоўвае танк, які будзе пераўзыходзіць у баявых магчымасцях знакаміты Т-64БВ «Булат», а з'явіцца ён налета.

Пра гэта распавёў начальнік Цэнтральнага бранятанкавага ўпраўлення Узброеных сіл Украіны генерал-маёр Юрый Мельнік, паведамляе segodnya.ua.

З яго слоў, галоўная мэта канструктараў - сабраць годны танк за як мага меншыя сродкі і непрацяглы час.

«Т-64БВ - наш асноўны танк, ім забяспечана войскі, танкавыя брыгады. Я ўжо неаднаразова адзначаў, што існавала меркаванне яшчэ гадоў дзесяць таму, што «Булат» - апошняя мадэрнізацыя, і ўсё. Але, як паказала практыка прымянення гэтых машын, яна мае досыць вялікі патэнцыял мадэрнізацыі. Сёння ў Харкаўскім канструктарскім бюро машынабудавання ім. Марозава вядуць доследна-канструктарскія распрацоўкі, і налета мы будзем мець машыну, якая ў сваіх баявых уласцівасцях будзе перавышаць ўласцівасці танка «Булат» - і па абароненасці, і па рухомасці. Работы адбываюцца комплексным метадам - па рухомасці, удасканаленне маторна-трансмісійнага аддзялення, сістэм сувязі, навігацыі, сістэмы кіравання ўзбраеннем. Галоўная задача мадэрнізацыі - вырабіць за нязначныя сродкі і кароткі час надзейны ўзор», - распавёў Мельнік.

Украінскі генерал адзначыў, што таксама адбываюцца доследна-канструктарскія распрацоўкі, якія тычацца імпартазамяшчэння складнікаў танка «Апора».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках