29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першакласнікі белліцэя ў Бельску Падляшскім склалі вучнеўскую прысягу

2
Першакласнікі белліцэя ў Бельску Падляшскім склалі вучнеўскую прысягу

69 першакласнікаў склалі вучнёўскую прысягу ў ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча.

69 першакласнікаў склалі вучнёўскую прысягу перад школьным сцягам у II Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Колькасць вучняў, якія прыйшлі ў першыя класы не максімальная, але і гэта нядрэнны вынік», – кажа дырэктар школы Андрэй Сцепанюк:

– На некалькі асобаў магло быць больш, але трэба ясна сказаць, што ёсць тры класы, у чатырох напрамках надалей вучым, 69 асобаў вучыцца. Так што, думаю, умовы працы будуць вельмі добрыя, і спадзяюся, што ўсе тыя, якія пачалі, таксама і закончаць навуку ў нашым ліцэі і будуць здаваць матуральны экзамен.

У гэтым ліцэі экзамен на атэстат сталасці па беларускай мове ў ліку абавязковых. У гэтым навучальным годзе беларускай мове будзе тут вучыцца 220 вучняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках