20 красавiка 2024, Субота, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Капскі першым паказаў - мы можам»

«Капскі першым паказаў - мы можам»

Як беларусы развітваюцца з кіраўніком футбольнага клуба БАТЭ.

Выданне ex-press.by сабрала выказванні ў памяць пра Анатоля Капскага.

Сяргей Шчурко: «Адна з найлепшых вуліц Барысава павінна насіць імя гэтага выбітнага чалавека»

Журналіст Сяргей Шчурко напісаў на сваёй старонцы ў Facebook:

- Упэўнены, што ў Барысаве ёсць некалькі дзясяткаў вуліц, названых імёнамі рэвалюцыянераў і дзеячаў савецкіх часоў, якія ніколі не былі ў гэтым славутым горадзе і карысці ад якіх не больш, чым шкоды.

Дык вось - адна з найлепшых вуліц горада павінна насіць імя гэтага выбітнага чалавека, які зрабіў немагчымае. Бо менавіта дзякуючы яму Еўропа даведалася аб існаванні гэтага нават не абласнога, раённага цэнтра. Аб тым, што ў Барысаве ёсць футбол. Добры. А часам нават вельмі добры, за які не сорамна перад немцамі, італійцамі і іншымі гішпанцамі.

А яшчэ патрэбны помнік - на стадыёне, а лепш на ўездзе ў горад. Каб усе ведалі, што родны Барысаў памятае яго. Гэта самае малое, што мы можам зрабіць для цябе, Толя. Ты быў найлепшым і давёў усім, што спраўджваюцца нават самыя дзёрзкія мары-звычайнага беларускага хлапца, які хацеў дамагчыся недасягальнага.

Аляксандр Глеб: «Вы для мяне былі тытанам, які праходзіў усе выпрабаванні»

Паўабаронца БАТЭ і адзін з найлепшых футбалістаў у гісторыі Беларусі Аляксандр Глеб пракаментаваў навіны пра смерць старшыні праўлення клуба Анатоля Капскага ў Instagram.

- Дагэтуль не магу паверыць у гэта. У галаве блытаніна і пустата. Не магу знайсці слоў! Як такое адбылося? Анатольевіч, вы для мяне былі тытанам, які праходзіў усе выпрабаванні. Гледзячы на вас, заўсёды верыў, што ўсё будзе добра! Дзякуй за ўсё, што вы рабілі для ўсіх нас!

Менскае «Дынама»: «Капскі шчыра ўкладваў усе сілы ў развіццё беларускага футбола»

– Непрымірымы апанент да ўсякага клуба і абаронца інтарэсаў узначаленай ім каманды на футбольным полі, па-за ім Анатоль Капскі заўсёды паважаў меркаванне калег. Заўсёды быў адкрытым да стасункаў і дыялогу.

Як сталы чалец выканкама АБФФ Анатоль Капскі шчыра ўкладваў усе сілы ў развіццё беларускага футбола.

ЗАТ «ФК «Дынама-Мінск» смуткуе ў сувязі са смерцю Анатоля Капскага і выказвае спачуванні родным і блізкім нябожчыка. Беларускі футбол панёс вельмі цяжкую страту – - гаворыцца ў паведамленні.

Форум Onliner.by: «адзін з нямногіх сумленных і працавітых людзей у кіраўніцтве»

«Ён аддаў усе сілы заводу і футбольнаму клубу. Ён адзін з нямногіх сумленных і працавітых людзей у кіраўніцтве быў».

«Чалавек, які прывозіў у Беларусь многія еўрапейскія гранды, які прымусіў паважаць беларускі футбол у Еўропе. Спачуванне...»

«Не футболам Капскі быў моцны, а характарам! Трыццаць гадоў змагацца з такой хваробай. Як цяжка жыць з жудаснай думкай у галаве, гэта ведае не кожны. Але ён не проста жыў і змагаўся. Ён ішоў насуперак сваім смяротным хваробам і сапраўды быў самым шчаслівым чалавекам на свеце»

Форум «Трибуны»: «Капскі быў спартовым мэнэджарам сусветнага ўзроўню»

«Змагаўся да апошняга! Сапраўдны баец!»

«Вечная памяць Анатолю Анатольевічу....Першы і пакуль апошні сапраўдны футбольны мэнэджар Беларусі, які зрабіў каманду і вывеў яе на высокі ўзровень».

«Капскі быў спартовым мэнэджэрам сусветнага ўзроўню, чалавек з нуля стварыў самы паспяховы футбольны праект ва ўсім Саўку ў суадносінах «кошт-якасць». Ягоны ўнёсак у наш футбол немагчыма пераацаніць»

«Вельмі шкада, такія людзі ў Беларусі адзін на мільён»

«Гэта кашмар! Сышла эпоха! Дзякуй Вам, вы рабілі нас шчаслівымі цягам гэтых гадоў»

«Пераназавіце «Барысаў-Арэну» ў гонар Капскага. Будзе правільна».

«Сябры, гэта страшнае гора для ўсяго беларускага футбола. З сённяшняга дня ён ужо ніколі не будзе ранейшым. Давайце хоць бы на сёння забудзем аб клубных прыхільнасцях, войнах, сварках і ўсім астатнім. І выкажам спачуванні ўсім, для каго гэты чалавек не быў абыякавы. А я ўпэўнены, што такіх людзей у нашым футболе няма. Так, многія Анатоля Анатольевіча, мякка кажучы, недалюблівалі, але абыякавым ён не быў ні для кога. Ні для сяброў, ні для нядобразычліўцаў. І гэта - вялікая справа.

Ён зрабіў вельмі і вельмі шмат добрага. І за гэта яму - нізкі паклон і светлая памяць. Анатоль Анатольевіч, дзякуй за ўсё! Пакуль мы жывыя, мы будзем памятаць!»

Форум «Прессбола»: «ён першы, першы паказаў - мы можам»

«Чалавек-ледакол, які праклаў шлях для ўсяго беларускага спорту. Людзі паверылі ў сябе. Паверылі і пачалі ўважаць сябе за роўных вялікім клубам. Ментальны трэнер-практык...ён першы, першы паказаў - мы можам»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках