На беларускіх прадпрыемствах пачалі выяўляць «лішніх» працаўнікоў
61- 23.09.2018, 11:38
- 97,036
Яшчэ тысячы беларусаў патрапяць у становішча «дармаедаў».
Праца ў выяўленні залішніх кадраў на беларускіх прадпрыемствах будзе праведзеная да канца першага квартала гэтага года, заявіў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч на пасяджэнні калегіі міністэрства ў Менску, паведамляе udf.by.
- На падставе звестак кадравай дыягностыкі, амаль 6% ад агульнай колькасці працуючых - гэта залішняя колькасць, - сказаў ён. - Урадам дадзенае даручэнне ўсім органам дзяржкіравання, мясцовым органам улады ў першым квартале правесці кадравую дыягностыку на падведамных прадпрыемствах з мэтай вызначэння фактычнай залішняй колькасці і прыняць адпаведныя пастановы аб працы канкрэтных прадпрыемстваў.
Разам з тым, дадаў першы намеснік міністра, неабходна разумець, што працэс рэструктурызацыі прывядзе да «вызвалення» часткі работнікаў.