28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронім сваю краіну ад здрады

39
Абаронім сваю краіну ад здрады

Незаконны кіраўнік, ужо не саромеючыся, выпрошвае грошы ў Масквы на захаванне сваёй улады.

Як пра важны поспех ён заяўляе аб выпрашаныя крэдыты ды льготы. Хоць для развітай еўрапейскай краіны нашых памераў гаворка ідзе пра зусім невялікія сумы.

Тыя ж крэдыты можна значна больш выгадна ўзяць у МВФ, калі стварыць нармальныя варункі для эканомікі. Але, у такім выпадку, ні крэдыты, ні расейскія льготы не спатрэбяцца.

Толькі былы старшыня адсталага калгасу баіцца даць больш свабоды прадпрыемствам і бізнэсу. Ён хоча наўпрост кантраляваць усіх працоўных, нягледзячы на велізарныя страты ад яго архаічнага «калгаснага» кіравання. Таму ўважае за лепшае клянчыць на сваю дыктатуру на вачах ва ўсяго свету.

Але толькі за публічныя знявагі і клятвы ў адданасці цяпер жабраку ніхто не падае. За свае грошы Масква патрабуе аддаць ёй усё больш суверэнітэту, а ў перспектыве - усю нашую краіну.

Цяпер жабрак выхваляецца - нешта выпрасіў узамен на «... далейшае будаўніцтва саюзнай дзяржавы». Гэта значыць - ізноў нешта прадаў. Пакуль невядома, што канкрэтна. У дамове аб саюзнай дзяржаве ён раней шмат чаго падпісаў. Згоду на агульную мяжу, грошы, войска, парламент, урад, прэзідэнта. Карацей, праз розныя памеры, на паглынанне Беларусі Расеяй.

Кажуць, што на агульны «парламент» жабрака ўжо даламаныя. З разлікам, што гэты «парламент» потым аднагалосна прыме ўсё астатняе «паводле спісу». Адразу пасля нечаканага сыходу (ёсць розныя варыянты, куды) самога жабрака, які прызначыць «дэпутатаў» ад нашай краіны. Бо халуі заўсёды з радасцю мяняюць гаспадара на больш багатага.

Калі гэтага прадаўца скрадзенага не спынім, ён прадасць Беларусь з трыбухамі. Будзем гатовыя абараніць сябе і сваю краіну.

Мікалай Статкевіч, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках