29 красавiка 2024, панядзелак, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: ІД узяла адказнасць за тэракт на вайсковым парадзе ў Іране

Reuters: ІД узяла адказнасць за тэракт на вайсковым парадзе ў Іране

Тэгеран ускладае віну на «тэрарыстаў, аплачаных замежным рэжымам».

Тэрарыстычная групоўка Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасць за арганізацыю тэракту на вайсковым парадзе ў іранскім горадзе Ахвазе, падчас якога загінулі сама меншай 24 чалавекі і больш за 50 атрымалі раны. Пра гэта паведамляе Reuters, піша "Новое время".

Аднак паводле інфармацыі выдання, няма ніякіх довадаў дачынення тэрарыстычнай арганізацыі да гэтага тэракту.

Таксама гэтую інфармацыю аспрэчваюць службовыя асобы Ірана.

"Гэтыя тэрарысты былі падрыхтаваныя і арганізаваныя дзвюма краінамі Персідскай затокі. Яны не з'яўляюцца чальцамі ІД або іншых груповак, якія змагаюцца з ісламскай сістэмай Ірана, аднак яны звязаныя з ЗША і Масадам", - мяркуе прадстаўнік іранскіх узброеных сіл.

Раней паведамлялася, што міністр замежных спраў Ірана абвінаваціў у нападзе "тэрарыстаў, аплачаных замежным рэжымам".

Нагадаем, невядомыя распачалі страляніну на вайсковым парадзе ў горадзе Ахвазе на захадзе Ірана. Атаку ажыццявілі чатыры чалавекі. Двух ваеўнікоў здалелі застрэліць, яшчэ двое былі затрыманыя. Яны пачалі агонь з-за спін гледачоў.

22 верасня па ўсім Іране праходзяць вайсковыя парады. У гэты дзень у краіне адзначаюць гадавіну пачатку іранска-ірацкай вайны, якая доўжылася з 1980 да 1988 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках