29 красавiка 2024, панядзелак, 16:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці будзе рэакцыя на беззаконне беларускіх уладаў?

7
Ці будзе рэакцыя на беззаконне беларускіх уладаў?
ЗМІЦЕР ПАЛІЕНКА

У Беларусі пачалося сапраўднае цкаванне палітвязняў у турмах.

На палітвязня Змітра Паліенку ціснуць за месяц да вызвалення. Актывіста пазбавілі спаткання з бацькам, магчымасці мець стасункі з іншымі вязнямі і пісьмовых прылад, паведамляе Telegram-канал «Баста».

Змітра Паліенку абшукалі і забралі ўсе лісты, паштоўкі, асадкі, нататнік, запісы са спісамі тэлефонаў родных і ўжо напісаную ім самім скаргу, патлумачыўшы, што нібыта знайшлі забароненыя прадукты (хоць усе перадачы, натуральна, старанна правяраюцца).

Палітвязню засталося правесці ў калоніі блізу месяца - ён павінен выйсці на свабоду 24-га кастрычніка.

Узмацняецца ціск і на іншага палітвязня - Міхаіла Жамчужнага. Апошнія сто дзён ён знаходзіцца ў карцэры. Усяго ў ШІЗА Жамчужны правёў амаль год.

Відавочна, Лукашэнка наважыў прамацаць узровень цярпення і цынізму еўрапейскіх палітыкаў. Блакаванне незалежных СМІ, крымінальныя справы супраць журналістаў, выкраданні апазіцыянераў праглынулі? Добра, а як наконт здзекаў з палітвязняў? Таксама не заўважыце?

Жамчужнага фактычна забіваюць у калоніі. Цынічна, павольна і жорстка. Гэта не першая спроба забойства палітвязняў. Так ужо спрабавалі паступіць з Міхаілам Марынічам і лідарамі Плошчы 2010 года. Тады дзеянні праваабарончых арганізацый і ўплывовых заходніх палітыкаў спынілі Лукашэнку. Ці будзе рэакцыя на беззаконне беларускіх уладаў сёння?

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках