29 красавiка 2024, панядзелак, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Вялікай Брытаніі: Мы адправім ва Украіну марскіх пяхотнікаў і патрулі каралеўскага флоту

3
Мінабароны Вялікай Брытаніі: Мы адправім ва Украіну марскіх пяхотнікаў і патрулі каралеўскага флоту
ГЭВІН УІЛЬЯМСАН
ФОТА: EPA

Гэвін Уільямсан выказаў падтрымку УСУ.

Брытанія павялічыць сваю падтрымку Украіне: сёлета накіруе марскіх пяхотнікаў, а ў 2019 годзе пашырыць прысутнасць патрулёў каралеўскага флоту ў Чорным моры. Пра гэта заявіў міністр абароны Гэвін Уільямсан пасля наведвання Украіны, піша "Гордон" са спасылкай на выданне The Telegraph.

«Тое, што вы бачылі, - гэта незалежная, свабодная нацыя, на якую напаў моцны сусед. Мы бачылі, як украінцы сабраліся разам, каб адбіць гэта ўварванне і выцесніць тых, хто хацеў бы прычыніць ім шкоду», - заявіў Уільямсан у каментары журналістам The Telegraph, якія прыязджалі з ім ва Украіну.

Ён адзначыў, што расейская агрэсія распаўсюджваецца і на Чорнае мора, дзе расейцы хочуць адкрыць «новыя франты».

«Мы будзем пашыраць нашы намаганні ў навучанні і падтрымцы пры дапамозе каралеўскага флоту і марской пяхоты, сачыць за тым, каб украінскі флот і ўкраінскія Узброеныя сілы валодалі навыкамі і тэхнічнымі магчымасцямі для супрацьстаяння росту пагроз», - паведаміў міністр абароны.

Ён падкрэсліў, што датуль, пакуль для Украіны існуе небяспека, Вялікая Брытанія будзе надаваць падтрымку.

«Чым больш бяспечна вам тут, тым бяспечней нам у Вялікай Брытаніі», - дадаў Уільямсан.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках