29 красавiка 2024, панядзелак, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мюнхене адкрыўся 185-ы Актобэрфэст

4
У Мюнхене адкрыўся 185-ы Актобэрфэст

Традыцыйнае штогадовае баварскае свята піва Актобэрфэст будзе доўжыцца да 7 кастрычніка.

У Мюнхене ў суботу, 22 верасня, 185-м разам адкрылася традыцыйнае штогадовае свята піва Актобэрфэст. Обербургамістр горада Дытэр Райтэр (Dieter Reiter) двума ўдарамі адкрыў першую дзежку з ячменным напоем, даўшы афіцыйны старт найбуйнейшым у свеце народным гулянням. Першы куфель піва, паводле традыцыі, дастаўся прэм'ер-міністру Баварыі - Маркусу Зёдэру (Markus Söder), паведамляе dw.com.

Сотні чалавек, большасць - у традыцыйных баварскіх уборах, чакалі адкрыцця свята з самае раніцы. А 9.00 арганізатары праз гучнагаварыцель абвясцілі, што ўваход на Тэрэзін луг адкрыты. Чакаецца, што да заканчэння Актобэрфэста 7 кастрычніка яго наведаюць блізу 6 млн чалавек.

Літр піва каштуе даражэй за 11 еўраў

Літровы кухаль піва сёлета каштуе блізу 11,50 еўра - у сярэднім на 55 цэнтаў больш, чым год таму. Такі моцны рост кошту звязаны з высокімі выдаткамі на бяспеку, адзначае інфармагенцтва AFP.

За парадкам на Актобэрфэсце сочаць блізу 600 паліцыянтаў, якія маюць замацаваныя на вопратцы відэакамеры, і сотні ахоўнікаў прыватных агенцтваў. На абнесенай парканам тэрыторыі правядзення свята ўсталяваныя відэакамеры, на ўваходзе ажыццяўляецца выбарачны кантроль. У сувязі з новымі правіламі бяспекі, уведзенымі пасля шэрагу тэрактаў у Еўропе, наведвальнікам таксама забаронена праносіць з сабой заплечнікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках